Перайсці да зместу

Фані Катансон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фані Катансон
фр.: Fanny Cottençon
Дата нараджэння 11 мая 1957(1957-05-11)[1] (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесія кінапрадзюсар, кінаактрыса, актрыса
IMDb ID 0182946
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фані Катансон (фр.: Fanny Cottençon; нар. 11 мая 1957, Порт-Жантыль, Габон) — французская актрыса.

Нарадзілася ў Афрыцы, дзе яе бацька працаваў геолагам. У шасцігадовым узросце вярнулася ў Францыю. Вучылася ў міжнароднай тэатральнай студыі Бланш Салан. Спачатку пачала здымацца ў серыялах. У кіно першую вядомасць атрымала, зняўшыся ў камедыях Франсіса Перэна: «Кароль прыдуркаў» (1981), «Звар’яцелыя» (1982), «Кожны можа памыляцца» (1982). У 1983 годзе атрымала прэмію «Сезар» за лепшую жаночую ролю другога плана ў фільме «Паўночная зорка». Пасля некалькіх драматычных роляў Фані Катансон вярнулася да камедый. Затым знялася разам з Раланам Жыра ў фільме «Пакуль будуць жанчыны», з П’ерам Рышарам у «Налева ад ліфта» і Катрын Фро ў «Гэта застанецца паміж намі».

Адначасова актрыса шмат працуе на тэлебачанні. У 1990-я гады яна знялася ў тэлесерыяле «Анн ле Гуэн». У 1995 годзе актрыса знялася ў камедыйным фільме «Разам сумна, а паасобку…».

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.