Фартыфікацыя Барысава
Фартыфікацыя Барысава і Барысаўшчыны — комплекс збудаванняў вайсковага абарончага прызначэння ў межах сучаснага горада і ў Барысаўскім раёне.
Да хрысціанская эпоха
[правіць | правіць зыходнік]На правым беразе Бярэзіны паміж Барысавам і вескай Брылі знаходзяцца гарадзішчы мысавага тыпа (5 гарадзішч) з адным ці двума валамі з боку поля. Археолагамі на іх была знойдзена кераміка балтамоўнай культуры штрыхаванай керамікі. Побач з гарадзішчамі знаходзяцца пашкоджаныя вандаламі курганныя магільнікі. Курганы адзіночныя, так і доўгія балтамоўнай культуры доўгіх курганоў. Гарадзішчы параслі лесам і пашкоджаныя тэхнікай для лесанарыхтоўкі, новымі лесапасадкамі і акопамі з апошніх войн.
Часы Полацкага княства
[правіць | правіць зыходнік]Па версіі археолага Штыхава на гарадзішчы ў весцы Барысаў Стары быў заснаваны Барысаў. Гарадзішча моцна пашкоджана забудовай (на гары рэшткі амбулаторыі з гаспадаркі князеў Раманавых, жылыя хаты). Калісці гару амывалі воды бязыменнай рэчкі (Пралля, Цына-?), якая цячэ побач.
Часы Вялікага Княства Літоўскага
[правіць | правіць зыходнік]У складзе Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]Расійскія ўмацаванні на новай мяжы пасля першага падзела Рэчы Паспалітай. Складаюцца з рова і вала з рэданамі.
Барысаўская крэпасць (батарэі, прадмоставыя ўмацаванні, тэт дэ пон, акопы).
У часы польскай акупацыі (1919—1920 гг)
[правіць | правіць зыходнік]Па праваму берагу Бярэзіны прайшла лінія польскіх акопаў. Акопамі перарыты гарадзішчы і расійская крэпасць ад Весялова да Беразіно.
Савецкая фартыфікацыя 1941 года
[правіць | правіць зыходнік]Сталіністы акапалі правабярэжны Барысаў паўколам акопаў і рвоў. Другі рубеж абароны цягнецца па леваму берагу Бярэзіны ад Весялова. Трэці рубеж цягнецца за межамі горада ад Жыцькава па Схе праз Неманіцу далей ў бок Беразіно. Кожны з рубяжэй абароны глыбокаэшаланаваны, складаецца кожны з двух-трох ліній акопаў.
Нямецкая фартыфікацыя 1941—1944 гадоў
[правіць | правіць зыходнік]Цягнецца па правым беразе Бярэзіны. Складаецца з акопаў, бятонных агнявых кропак, бятонных бомбасховішч і назіральных пунктаў частка якіх добра захавалася. Таксама паўколам акопаў і рвоў быў умацаваны левабярэжны Барысаў.
Савецкая пасляваенная фартыфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Рэшткі вучэбных умацаванняў агульнавайсковага палігона, школы ў Пячах.
Умацаванні каля чыгуначнага моста праз Бярэзіну.
Фартыфікацыя часоў незалежнай Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Агнявая кропка каля брамы вайсковай камендатуры на вуліцы Розы Люксембург.