Фаіна Іпацьеўна Вахрава
Фаіна Іпацьеўна Вахрава | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне |
15 мая 1916[1] |
Смерць |
15 снежня 2004[2][1] (88 гадоў) |
Месца пахавання | |
Муж | Цзян Цзінго |
Дзеці | Цзян Сяачжан[d], Цзян Сяавэнь[d], Цзян Сяау[d] і Цзян Сяоюн[d] |
Партыя | |
Дзейнасць | палітык |
![]() |
Фаіна Іпацьеўна Вахрава (кіт.: 蔣方良 — Цзян Фанлян; 15 мая 1916 — 15 снежня 2004) — першая лэдзі Рэспублікі Кітай (Тайвань) у 1978-88 гадах.
Фаіна Вахрава нарадзілася ў сям’і пуцявога абходчыка пад Оршай[3]. Яна асірацела ў раннім узросце. Вырасла ў Свярдлоўску, дзе ва ўзросце 16 гадоў, працуючы на Уралмашы, пазнаёмілася з Цзян Цзінго — сынам Чан Кайшы. Яны пажаніліся 15 сакавіка 1935 г.. У снежні нарадзіўся старэйшы сын, Эрык. Год пазней пераехала з мужам у Кітай, дзе па патрабаванні свёкра былі здзейсненыя паўторныя шлюбныя цырымоніі, цяпер ужо па кітайскім абрадзе. Яна перажыла трох сваіх сыноў, якія памерлі неўзабаве ўслед за мужам. Іх адзіная дачка ў цяперашні час жыве ў ЗША.
Фаіна Вахрава памерла 15 снежня 2004 і была пахавана ў прысутнасці прэзідэнта і іншых афіцыйных асоб Рэспублікі Кітай (Тайваня).
Зноскі
- ↑ а б Faina Ipatevna Chiang // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Taipei Times, 臺北時報 — 1999. — ISSN 1563-9525
- ↑ Лободенко Г. Жена президента Тайваня родилась под Оршей Архівавана 6 снежня 2014. Комсомольская правда в Белоруссии 18 окт. 2007