Федэрацыя студэнтаў і школьнікаў Кот-д’Івуара
Федэрацыя студэнтаў і школьнікаў Кот-д’Івуара, ФСШКІ (фр.: Fédération estudiantine et scolaire de Côte d'Ivoire, FESCI) — івуарыйская асацыяцыя школьнікаў і студэнтаў.
ФСШКІ была створана ў 1990 годзе[1] групай студэнтаў на чале з Марсьялем Жазефам Аіпо, які стаў першым генеральным сакратаром арганізацыі. Сваёй мэтай удзельнікі руху ставілі барацьбу за пашырэнне сваіх правоў, што не былі прадстаўлены ім рэжымам Дэмакратычнай партыі Кот-д’Івуара[2]. Федэрацыя атрымала падтрымку тагачаснай галоўнай апазіцыйнай партыі — Івуарыйскага народнага фронту[3].
У 2000 годзе паміж студэнтамі двух суперніцкіх аддзяленняў ФСШКІ, якія змагаліся за кантроль над кампусамі, разгарэўся канфлікт. Кожны з бакоў у наступным годзе прызначыў свайго генеральнага сакратара, Жан-Іў Тыбадэ для адной і Поля Геі для іншай. Раскол у Федэрацыі дасягнуў кульмінацыі ў красавіку 2001 года[4].
У 2000-х гадах, на фоне грамадзянскай вайны, арганізацыя дзейнічала як апалчэнне, выступіўшы на баку прэзідэнта Ларана Гбагбо. У ходзе канфлікту члены Федэрацыі былі абвінавачаны ва ўчыненні розных злачынстваў[5]. У прыватнасці, у 2004 годзе члены руху з Абіджанскага ўніверсітэта разбурылі міжнародны ліцэй імя Жана-Мерма[6].
17 красавіка 2011 ФСШКІ склала зброю і вярнулася да мірнай дзейнасці[7].
У ліпені 2016 года, пасля студэнцкіх забастовак, Федэрацыя, як і ўсе студэнцкія саюзы ў краіне, былі забаронены[8]. Тым не менш яна працягвае ажыццяўляць сваю дзейнасць.
Зноскі
- ↑ Actes de barbarie répétés FESCI, la milice estudiantine de Gbagbo Архівавана 24 красавіка 2018.
- ↑ Des «généraux» sans étoile mais plein d’ambition — article de Jeune Afrique publié le 9 février 2009
- ↑ La Fesci, un syndicat étudiant qui fait peur
- ↑ La guerre des machettes endeuille l’université d’Abidjan<
- ↑ Fesci, syndicat ou mafia ? — article de Jeune Afrique publié le 9 février 2009.
- ↑ Abidjan, " fatiguée-fatiguée « Jeune Afrique. Consulté le 30 janvier 2013.
- ↑ Le Figaro.fr, Appel à déposer les armes et à la réconciliation
- ↑ » Côte d’Ivoire: tous les syndicats étudiants suspendus ", rfi.fr, 20 juillet 2016.