Перайсці да зместу

Фелікс Іосіфавіч Янушкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Фелікс Язэпавіч Янушкевіч)
Фелікс Іосіфавіч Янушкевіч
Фатаграфія
Дата нараджэння 30 мая 1954(1954-05-30) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, рэстаўратар
Вучоба
Член у

Фелікс Іосіфавіч Янушкевіч (нар. 30 мая 1954(1954-05-30), Ракаў, Маладзечанская вобласць) — беларускі жывапісец, акадэмік жывапісу, графік, ілюстратар, рэстаўратар[1], перакладчык, калекцыянер.[2]

Нарадзіўся ў сям’і супрацоўнікаў спажывецкага таварыства («сельпо»), абодва бацькі шляхецкага паходжання — вартаўнік Іосіф Іванавіч Янушкевіч (1912—2005) герба «Любіч» і бухгалтарка Марыя-Ірэна Грыбоўская (1929—1995) герба Прус ІІ[ru], у былым доме «Фарба» Фінкеляў, вытворцаў і гандляроў фарбай.

У Іосіфа і Марыі было пяць сыноў — Казімір Янушкевіч, Фелікс Янушкевіч, Язэп Янушкевіч, Валерый Янушкевіч і Алег Янушкевіч.

У 1968—1972 гадах вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве, скончыў з адзнакай і дыпломнай працай, дыптыхам «Наваградак — старажытны горад».[3][4]

У 1972—1978 гадах вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, на аддзяленне станковага жывапісу, у Хаіма Майсеевіча Ліўшыца і Барыса Уладзіміравіча Аракчэева, які адмовіўся ад кіраўніцтва дыпломам. Дыпломная праца — трыпціх «Кастусь Каліноўскі».[5]

У 1978—1981 гадах вучыўся ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора АН БССР, навуковы кіраўнік Станіслаў Віктаравіч Марцэлеў,[5] тэма дысертацыі — «Ракаўска-Івянецкая кераміка XVI—XX стст.».[6]

У 1981—1984 гадах вучыўся ў Творчых майстэрнях АМ СССР у Мінску.

З 1984 года член Саюза мастакоў СССР, з 1991 года аўтаматычна Беларускага саюзу мастакоў.[5]

Жанаты з Наталляй Янушкевіч (1996), мае дачку Вікторыю і сына Валяр’яна.

Стваральнік «Арт-галерэя Янушкевіч».[7][8][9][10][11][12] Калекцыянуе кераміку, жывапіс, скульптуру, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кнігі, старадрукі.[13]

З 1991 года сустаршыня Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці.[14][15][16]

У 1991—2007 гадах старшыня Беларускай каталіцкай грамады.[17]

У 1991—1996 гадах — адказны рэстаўратар крон-кафэдральнага касцёла Святога Станіслава ў Магілёве.

У 1994—2011 гадах — Прэзідэнт Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва.[7]

Творы вызначаюцца глыбокім пранікненнем у сутнасць гістарычных падзей, метафарычнасцю вобразнага ладу, эмацыянальнасцю колеравага вырашэння, кампазіцыйнай ураўнаважанасцю.

Працуе ў жанрах партрэту, пейзажу, нацюрморта, графікі, манументальнага жыпапісу, рэлігійнага жывапісу.[18][19] У стылях гістарычнага мадэрнізму, нацыянальнага мадэрнізму, постмадэрнізму, рэгіяналізму, стрыт-арту.[20]

Сярод твораў розных жанраў станковага жывапісу: «Роздум. А. Пашкевіч (Цётка)», «У вырай» (абодва 1976), «Натхненне. Максім Багдановіч» (1981), «Я. Купала і Б. Тарашкевіч. Лазенкі. Варшава, 1927 год» (1982), «А. Свентарэцкі, В. Дунін-Марцінкевіч і М. Грушвіцкі на месцы збору інсургентаў Мінскага павета» (1983), «Сталь» (1984), «Паўстанне» (1992), «Тата, я запаліў святло», «Гэй славяне, гэй Улане (Партрэт бацькі)» (абодва 1993). Аўтар трыпціхаў «Кастусь Каліноўскі» (1978), «Лёс Рагнеды, або Сцяна Памяці» (1986); поліптых «Слава Мікалаю Гусоўскаму» (1980); серый «Гульні дзяцей Беларусі» (1980), «Камунары Беларусі» (1983), «У партызанскім краі» (1984), «Дзе мой край?» (1985—86).

Ілюстрацыі кніг

[правіць | правіць зыходнік]
  • Апостал Божай Міласэрнасці кс. Міхал Сапоцька. — Мн.: Тэхналогія, 2025. — ISBN 9854583914[21]
  • 1976 Маладосць краіны. Рэспубліканская выстаўка. Мінск.
  • 1976 Рэспубліканская мастацкая выстаўка, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Цёткі (А. Пашкевіч). Мінск.
  • 1978 Маладая гвардыя краіны Саветаў. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск.
  • 1978 ІХ Усесаюзная выстаўка дыпломных работ. Ленінград.
  • 1980 Маладосць краіны. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск.
  • 1980 Ташкент—80. Усесаюзная мастацкая выстаўка. Ташкент.
  • 1980 Мікола Гусоўскі і яго час. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск.
  • 1981 VII Усесаюзная выстаўка маладых мастакоў у залах Акадэміі. Масква.
  • 1982 Песняры зямлі беларускай. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск.
  • 1983 Маладосць краіны. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск.
  • 1983 Фізкультура і спорт. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск.
  • 1983 Рэспубліканская мастацкая выстаўка, прысвечаная 175-годдзю з дня нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча. Мінск.
  • 1983 г. Міншчына-ардэнаносная. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск.
  • 1984 VIII Усесаюзная выстаўка маладых мастакоў у залах Акадэміі. Ленінград.
  • 1984 Подзвігу народа жыць у стагоддзях. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск.
  • 1984 Восень — 84. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск.
  • 1984 Выстаўка маладых мастакоў у Італіі.
  • 1984 Групавая выстаўка маладых мастакоў. Мінск.
  • 1985 Рэспубліканская мастацкая выстаўка, прысвечаная 350-годдзю з дня нараджэння Казіміра Лышчынскага. Гродна.
  • 1985 VIII усесаюзная выстаўка маладых мастакоў. Масква.
  • 1985 40 год Вялікай Перамогі. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск.
  • 1985 Мы будуем камунізм. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск.
  • 1985 Жывапіс. Графіка. Выстаўка, прысвечаная XII Сусветнаму фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве. Мінск.
  • 1986 Выстаўка маладых беларускіх мастакоў. Каўнас.
  • 1986 Майстры культуры — за мір. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск.
  • 1986 Мы будуем камунізм. Усесаюзная мастацкая выстаўка. Масква.
  • 1986 Фізкультура і спорт у выяўленчым мастацтве. Рэспубліканская выстаўка. Мінск.
  • 1986 Выстаўка беларускіх мастакоў у ГДР. Патсдам.
  • 1986 Выстаўка беларускіх мастакоў. Славенія.
  • 1987 Маладосць рэспублікі. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск.
  • 1987 Ад з’езда да з’езда. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск.
  • 1987 У краі блакітных азёр. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Віцебск.
  • 1987 Краіна Саветаў. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск.
  • 1987 Маладосць краіны. Усесаюзная выстаўка маладых мастакоў. Масква.[22]
  • 1987 Выстаўка маладых мастакоў. Талін.
  • 1988 Рэспубліканская мастацкая выстаўка, прысвечаная 150 годдзю з дня нараджэння К. Каліноўскага. Мінск.
  • 1988 Моладзевая — 88. Рэспубліканская мастацкая выстаўка. Мінск.
  • 1988 Жывапіс, графіка, 88. Групавая выстаўка. Мінск
  • 1989 Выстаўка: Маладыя мастакі краіны. Усесаюзная мастацкая выстаўка. Масква.
  • 1990 AUSSTELLUNG
  • WERKE JUNGER BELORUSSISCHER MALER. Берлін
  • 1991 Жывапіс, графіка, 91. Групавая выстаўка. Мінск.
  • 1996 Выстаўка БелАВМ. Мінск.
  • 1998 Шлях да Міцкевіча. Выстаўка акадэмікаў БелАВМ. Мінск. // Бел. акадэмія выяўл. м-ва., М-ва культуры РБ. Мінск, 1998. 72 с. (складанне, тэксты)
  • 2000 UNA FINESTRA SULL’EST
  • Artisti della BELARUS. Рым.
  • 2003 Краса айчыны. Выстаўка БелАВМ. Мінск.
  • 2006 Выстаўка жывапісу Фэлікса Янушкевіча «Адвечнае». Мінск.
  • 2007 Посттрадыцыя. Краскі радзімы. Выстаўка жывапісу. Мінск.

З польскай на беларускую:

  1. Арт-галерея Феликса Янушкевича в Ракове (руск.). www.holiday.by. Праверана 12 лютага 2026.
  2. Краса Айчыны [Выяўленчы матэрыял: каталог выставы твораў акадэмікаў, стыпендыятаў і дыпламантаў Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва. - Менск [Мінск : б. в.], 2004. - 31 с.] . elib.nlb.by (15 чэрвеня 2004). Праверана 12 лютага 2026.
  3. "Эскіз. Навагрудак. Старадаўні горад". jan-museum.by. Праверана 12 лютага 2026.
  4. "Эскіз. Навагрудак. Старадаўні горад". jan-museum.by. Праверана 12 лютага 2026.
  5. 1 2 3 650 // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. 3 000 экз. ISBN 985-6427-09-6.
  6. Фелікс Янушкевіч. Памяць. Валожынскі раён.. — 1996. — С. 34. — 454 с. ISBN 9850203870.
  7. 1 2 Сядзіба сям'і Янушкевічаў у Ракаве!. jan-museum.by. Праверана 12 лютага 2026.
  8. Гусева, Катерина. Музей Янушкевичей в Ракове. Свободное пространство и арт-галерея европейского уровня (руск.). VEDI.BY | Путешествия по Беларуси. Праверана 12 лютага 2026.
  9. Достопримечательность Галерея Феликса Янушкевича в Ракове - Экскурсии из Минска по Беларуси Белоруссии (руск.). ekskursii.by. Праверана 12 лютага 2026.
  10. Арт-галерея Янушкевичей-музей, выставочный центр. isloch.by. Праверана 12 лютага 2026.
  11. Музей-галерея «Янушкевичи». tic.volozhin-edu.gov.by. Праверана 12 лютага 2026.
  12. Арт-галерея Феликса Янушкевича в Ракове (руск.). www.holiday.by. Праверана 12 лютага 2026.
  13. сегодня, СБ-Беларусь. Сокровищница Феликса Янушкевича (руск.). www.sb.by (18 сакавіка 2014). Праверана 12 лютага 2026.
  14. Чытаць кнігу "Игде зродилися иускормлены суть по Бозе" - Анатоль Астапенка . knihi-online.com. Праверана 12 лютага 2026.
  15. Гісторыя хрысціянскай дэмакратыі . Афіцыйны сайт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД) (30 лістапада 0001). Праверана 12 лютага 2026.
  16. АНАТОЛЬ АСТАПЕНКА. Сучасныя палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі Беларусі. buntar.by. Праверана 12 лютага 2026.
  17. Хроніка БКГ // Вітаўт Чаропка Хрысціянская думка : часопіс. — 1992. — № 1 (211). — С. 180.
  18. сегодня, СБ-Беларусь. История одной фотографии художника и создателя музея в Ракове Феликса Янушкевича (руск.). www.sb.by (16 снежня 2017). Праверана 12 лютага 2026.
  19. Янушкевіч Фелікс / Купіць карціны. jan-museum.by. Праверана 12 лютага 2026.
  20. Валерий Жук. Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі. Мінск: Чатыры чвэрці, 2014. — С. 553. — 632 с.
  21. Сапоцька, М. (1888-1975). Дзённік / кс. Міхал Сапоцька. - Мінск : Тэхналогія, 2025. - 301, [1 с., [6] л. іл., каляр. іл., партр., факсім.]. elib.nlb.by (15 чэрвеня 2025). Праверана 12 лютага 2026.
  22. Правда (газета), 1987, № 102, старонка 3
  23. Художник и Патриот. Национальная библиотека Беларуси. Праверана 12 лютага 2026.
  24. Pawet: Рушчыц Ф. Дзённік. pawet.net. Праверана 12 лютага 2026.
  25. Пясецкі Сяргей. Каханак Вялікай Мядзведзіцы (2009) .
  • Салавей Л. Янушкевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 277. — 472 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Тараканава М. Прыняў мінулае як спадчыну: Мастацтва Фелікса Янушкевіча / М. Тараканава // Роднае слова. — 2004. — № 5. — С. 57-58.