Феліцыян Піліп Валадковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Феліцыян Піліп Валадковіч

Герб
каталіцкі архібіскуп
з 18 ліпеня 1762
Дыяцэзія Руская ўніяцкая царква
Папярэднік Фларыян Грабніцкі
Пераемнік Леў Шаптыцкі
дыяцэзіяльны біскуп[d]
з 22 лістапада 1758
Дыяцэзія Уладзімірская і Берасцейская епархія
Папярэднік Тэадозій Тэафіл Гадэбскі
Пераемнік Адам-Антанін Струс-Младоўскі
дыяцэзіяльны біскуп[d]
з 1731
Дыяцэзія Холмская ўніяцкая епархія
Папярэднік Yosyf Levytskyi[d]
Пераемнік Максіміліян (Рыла)[d]

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 6 чэрвеня 1697(1697-06-06)
Смерць 12 лютага 1778(1778-02-12) (80 гадоў)
Дынастыя Валадковічы
Бацька Дамінік Алойзы Валадковіч[d]
Маці Тэрэза з Янішэўскіх[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Феліцыян Піліп Валадковіч (16971778) — царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Уніяцкі епіскап холмскі і белзскі1730), епіскап уладзімірскі і берасцейскі1756), мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі1762).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік шляхецкага роду Валадковічаў герба «Радван» зменены. Быў сынам менскага стольніка Дамініка Алаіза і Тэрэзы з Янішэўскіх[1].

Займаў шэраг царкоўных пасадаў, з 1753 быў каад'ютарам мітрапаліта кіеўскага Фларыян Грабніцкага, потым зрабіўся мітрапалітам.

Кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі спрабаваў звінаваціць Феліцыяна Піліпа Валадковіча ў злоўжываннях, аднак Ватыкан абвясціў невінаватасць уладыкі (1770). Нягледзячы на гэта, цкаванне мітрапаліта з боку ўладаў Рэчы Паспалітай працягвалася да канца яго жыцця.

Стрыечны дзед Тадэвуша Рэйтана, пасла ад Новагародскага ваяводства ВКЛ на сойм 1773-75 гг.

Зноскі

  1. Genealogia rodziny Wołodkowicz (польск.)(недаступная спасылка). Genealogia (18 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2014. Праверана 29 ліпеня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]