Фератрон (Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь)

From Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фератрон да рэстаўрацыі
Фератрон да рэстаўрацыі
Фератрон. XVIII стагоддзе
Матэрыял дрэва, палатно, алей
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Мінск

Фератрон — унікальная двухбаковая працэсійная ікона са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, створаная ў XVIII стагоддзі.

Апісанне[edit | edit source]

Ікона спалучае ў сабе рысы дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва. На фератроне да драўлянага разьбянога картуша з аднаго боку прымацавана жывапісная, напісаная на палатне алейнымі фарбамі выява Ісуса Хрыста, з другога — выява Маці Божай Ружанцовай з укленчанымі перад ёй Святымі Дамінікам і Розай Лімскай. Апошнія ў адпаведнасці з канонамі іканаграфіі прадстаўлены ў чорна-белай вопратцы манахаў-дамініканцаў.

Гісторыя[edit | edit source]

Канкрэтных звестак аб іконе няма, вядома толькі, што яна патрапіла у фонды гістарычнага музея ў 1971 годзе падчас экспедыцыі па Віцебскай вобласці. У наш час працягваюцца даследчыя працы над іконай у гэтым кірунку. З-за дрэннага стану ікона да рэстаўрацыі ніколі не экспанавалася.

У 2012 годзе на вылучаныя Міністэрствам культуры сродкі ікона была адноўлена калектывам рэстаўратараў ААТ «Белрэстаўрацыя» на чале з Уладзімірам Нікіціным.

4 сакавіка 2013 адноўлены фератрон быў урачыста прэзентаваны ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі[edit | edit source]