Фердынанд фон Гебра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фердынанд фон Гебра
Дата нараджэння 7 верасня 1816(1816-09-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 жніўня 1880(1880-08-05)[1][2][…] (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, прафесар, дэрматолаг
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Mór Kaposi[d] і Joseph Škoda[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фердынанд фон Гебра (Хебра) (ням.: Ferdinand von Hebra; 7 верасня 1816, Брно — 5 жніўня 1880, Вена) — аўстрыйскі навуковец-медык, адзін з заснавальнікаў венскай дэрматалагічнай школы.

З 1869 года ардынарны прафесар дэрматалогіі Венскага ўніверсітэта. Упершыню даў навуковую класіфікацыю скурных хвароб, падзяліўшы іх, у залежнасці ад патолагаанатамічнага субстрата, на 12 груп. Апісаў шэраг захворванняў скуры, названых яго імем (прурыга Гебра, паліморфная экссудатыўная эрытэма Гебра, абрамленая экзэма Гебра). Распрацаваў некалькі новых метадаў лячэння скурных хвароб. Актыўна выступаў супраць прыхільнікаў гумаральнай паталогіі.

Зноскі

  1. а б Ferdinand Ritter von Hebra // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ferdinand Hebra // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.