Фернанда Кардэналь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фернанда Кардэналь
ісп.: Fernando Cardenal
Fernando Cardenal, jesuita y ministro de Educación durante el primer gobierno sandinista de Nicaragua.jpg
Дата нараджэння: 26 студзеня 1934(1934-01-26)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 20 лютага 2016(2016-02-20)[1] (82 гады)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Веравызнанне: каталіцтва
Партыя:
Род дзейнасці: ксёндз, палітык
Commons-logo.svg Фернанда Кардэналь на Вікісховішчы

Фернанда Кардэналь (ісп.: Fernando Cardenal, 26 студзеня 1934, Гранада20 лютага 2016, Манагуа) — нікарагуанскі рэвалюцыянер і езуiцкі святар, які стаў, як і яго брат Эрнеста, членам СФНВ. Сваяк Антоніа Кардэналя. Міністр адукацыі ва ўрадзе сандзiністаў (19841990).

Бiяграфiя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў багатай сям’і ў нікарагуанскай Гранадзе. Ён уступіў у ордэн езуітаў, а пазней разам са сваім старэйшым братам Эрнеста далучыўся да паўстанцаў-сандзiністаў. Пасля звяржэння дыктатара Анастасія Сaмосы у 1979 г. бацька Фернанда узначаліў кампанію ліквідацыі непісьменнасці, а ў 1984 г. атрымаў пасаду міністра адукацыі Нікарагуа.

Быў забаронены да служэння папам Янам Паўлам II, так як царква Нікарагуа і ордэн езуітаў самі адмаўляліся гэта зрабіць. У якасці падставы было абвешчана, што каталіцкая царква не дабраслаўляе сваіх клерыкаў займацца актыўнай палітычнай дзейнасцю. Святар быў забаронены да служэння і выключаны з ордэна езуітаў, з якім ён, зрэшты, захаваў добрыя адносіны.

У 1990 г. ён пакінуў міністэрскую пасаду і дыстанцаваўся ад сандзiністаў, заявіўшы, што гэтая партыя «адышла ад прынцыпаў рэвалюцыі».

У 1996 г. — пасля выпрабавальнага перыяду — ён быў ізноў прыняты ў ордэн езуітаў. Да 2011 г. узначальваў нацыянальнае адукацыйную рух «Fe y Alegría» («Вера і радасць»), галоўнай мэтай якога было несці асвету у самыя шырокія масы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Fernando Cardenal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]