Флавіа Б’ёнда
Jump to navigation
Jump to search
Флавіа Б’ёнда | |
---|---|
лац.: Flavius Blondus | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1388[1] ці не раней за лістапад 1392 і не пазней за 1 снежня 1392 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 чэрвеня 1463[1][3] |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | гісторык, археолаг, географ |
Навуковая сфера | гісторыя |
Вядомы як | стваральнік тэрміну Сярэднія стагоддзі |
![]() |
Флавіа Б'ёнда (лац.: Flavius BlondusFlavius Blondus; Фарлі, 1392 (або 1388) — Рым, 4 чэрвеня 1463) — вялікі італьянскі гуманіст, гісторык. Упершыню вылучыў Сярэднія стагоддзі як асаблівы перыяд гісторыі, у 1453 годзе ім быў уведзены тэрмін «Сярэднія стагоддзі» (лац.: medium aevummedium aevum). Ён быў адным з першых гісторыкаў, які выкарыстаў падзел з трыма перыядамі гісторыі (Старажытны, Сярэднявечны, Сучасны) і вядомы як адзін з першых археолагаў і медыявістаў.
Самая вялікая праца Флавіа — Historiarum ab Inclinatione Romanorum Imperii («Дэкады гісторыі, пачынаючы ад заняпаду Рымскай імперыі»; Венецыя, 1483) — гісторыя Еўропы ў трыццаці двух кнігах, ад рабавання Рыма ў 410 годзе вестготамі да сучаснай яму Італіі (1442).
Працы на латыні[правіць | правіць зыходнік]
- Historiarum ab inclinatione romanorum imperii (Venice: Octavianus Scotus, 1483; Hain *3248)
- In Romam Instauratam
- Historiae Ab Inclinatione Romanorum Imperii (частка Opera Basel 1531)
- De Origine et Gestis Venetorum (частка Opera Basel 1531)
- Roma Instaurata (частка Opera Basel 1531)
- Italia Illustrata (частка Opera Basel 1531)
- Triumphans Roma (частка Opera Basel 1531)
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 AA.VV. Dizionario Biografico degli Italiani — 1960.
- ↑ 2,0 2,1 Бьондо Флавио // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.