Закон выпрамянення Планка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Формула Планка)
Перайсці да: рух, знайсці



Зако́н выпрамяне́ння Пла́нка, ці фо́рмула Пла́нка — закон размеркавання энергіі ў спектры раўнаважнага выпрамянення пры пэўнай тэмпературы; адзін з асноўных законаў цеплавога выпрамянення.

Тэарэтычна выведзены М. Планкам (1900) на аснове гіпотэзы квантавання энергіі выпрамянення. Паводле закону выпрамянення Планка выпрамяняльная здольнасць u(ν,T) абсалютна чорнага цела ў залежнасці ад частаты ν і абсалютнай тэмпературы T вызначаецца формулай

дзе hпастаянная Планка, kпастаянная Больцмана, cскорасць святла ў вакууме.

Пры высокіх частотах () з закону выпрамянення Планка вынікае закон выпрамянення Віна, пры нізкіх частотах () — закон выпрамянення Рэлея—Джынса, пасля інтэгравання па частотах ад 0 да атрымліваецца закон выпрамянення Стэфана—Больцмана.

На аснове закону выпрамянення Планка вызначаны фізічныя пастаянныя Планка h і Больцмана k, распрацаваны метады вызначэння тэмпературы нагрэтых цел (напрыклад, паверхняў Сонца і зорак), ім карыстаюцца пры разліках энергетычных характарыстык крыніц святла.

Закон выпрамянення Планка — асобны выпадак размеркавання Бозе—Эйнштэйна часціц з нулявой масай спакою (фатонаў), ён стаў адной з перадумоў стварэння квантавай механікі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]