Франка Батэліч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франка Батэліч
харв.: Franka Batelić
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 7 чэрвеня 1992(1992-06-07) (31 год)
Месца нараджэння
Краіна
Муж Ведран Чорлука[2][3]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі аўтарка-кампазітар, спявачка
Пеўчы голас мецца-сапрана
Інструменты гітара, фартэпіяна і вакал[d]
Жанры поп-музыка
franka.com.hr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франка Батэліч (харв.: Franka Batelić; (таксама вядомая як Франка) нар. 7 чэрвеня 1992, Рыека, Харватыя) — харвацкая спявачка і аўтар песень. Пераможца 1 сезона харвацкага шоу Showtime, прадстаўніца Харватыі на песенным конкурсе Еўрабачанне 2018.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Франка Батэліч нарадзілася 7 чэрвеня 1992 года ў горадзе Рыека, Харватыя, у сям’і Інгрыд і Даміра Батэліч. Пачала спяваць ва ўзросце 3-х гадоў. У 2007 годзе паспрабавала свае сілы ў першым сезоне шоу Showtime, дзе дайшла да фіналу і перамагла. Пасля перамогі ў шоу Батэліч падпісала кантракт з лэйблам Hit Records, дзе яе пераможны сінгл «Ovaj Daj» быў афіцыйна выпушчаны.

У лютым 2018 стала вядома, што Франка прадставіць Харватыю на Еўрабачанні 2018 з песняй «Crazy»[4]. Франка выступіла ў першым паўфінале конкурса 8 мая, але ў фінал прайсці ў яе не атрымалася.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

21 ліпеня 2018 года спявачка выйшла замуж за футбаліста Ведрана Чорлуку. 5 студзеня 2020 года ў пары нарадзіўся сын Віктар.

Зноскі

  1. выгрузка даных FreebaseGoogle.
  2. Franka Batelić i Vedran Ćorluka bjenčali se u Istri Праверана 21 ліпеня 2018.
  3. FOTO: PRVI POLJUBAC GOSPOĐE I GOSPODINA ĆORLUKE Franka i Vedran izrekli sudbonosno 'da' na hrvatskom vjenčanju godine! Праверана 21 ліпеня 2018.
  4. Video: Franka - Crazy - Croatia - Official Music Video - Eurovision 2018 - Eurovision Song Contest Lisbon 2018. eurovision.tv. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2018. Праверана 9 сакавіка 2018.