Ведран Чорлука
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Мянушка | Чарлі (англ.: Charley) | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
5 лютага 1986[1][2][3] (34 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 192 см | ||||||||||||||||||
Вага | 85 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 14 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Ведран Чорлука (харв.: Vedran Ćorluka; нар. 5 лютага 1986, Модран, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Лакаматыў» і нацыянальнай зборнай Харватыі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]
Ведран Чорлука ў васьмігадовым узросце ўступіў у шэрагі школы заграбскае «Дынама», дзе ў 2003 годзе атрымаў статус прафесійнага футбаліста і ўвайшоў у склад асноўнай каманды. У 2004 годзе «Дынама» аддало Чорлуку на павышэнне вопыту ў арэнду сціпламу «Інтэру» з Запрэшыча, там жа быў і яго партнёр па зборнай Лука Модрыч. За «Інтэр» ён правёў 27 матчаў і нават забіў 4 мячы, у тым сезоне «Інтэр» заваяваў срэбра ў чэмпіянаце Харватыі. Пасля такога пачатку кар’еры, ён без адмысловай працы замацаваўся ў складзе «Дынама», і ў першым жа сезоне ўзяў першае месца ў чэмпіянаце, адыграўшы 31 матч і забіўшы тры мячы. Не замарудзіў сябе чакаць і выклік у асноўную зборную краіны, дзе ён дэбютаваў летам 2006 года. У наступным сезоне 21-гадовы Ведран разам з клубам стаў чэмпіёнам Харватыі, уладальнікам кубка і суперкубка краіны, адыграўшы 30 матчаў і забіўшы 4 мячы. Пасля такіх падзей да Чорлукі пачалі прыглядацца замежныя клубы.
«Манчэстэр Сіці»[правіць | правіць зыходнік]
У 2007 годзе, за 11,5 млн фунтаў стэрлінгаў Ведран быў падпісаны англійскім клубам «Манчэстэр Сіці»". У «Сіці» ён заваяваў адразу ж месца ў аснове, у сезоне 2007/08 ён з’яўляўся ў 38 матчах. У пачатку наступнага сезону, Ведран адыграўшы за гараджан 6 матчаў.
«Тотэнхэм Хотспур»[правіць | правіць зыходнік]
У 2008 годзе Чорлука быў набыты «Тотэнхэмам Хотспурам» за 12,5 млн фунтаў, дзе зноў уз’яднаўся з Модрычам. У першым сезоне за шпораў ён адгуляў 36 матчаў, і стаў фіналістам Кубка Футбольнай лігі.
«Баер»[правіць | правіць зыходнік]
31 студзеня 2012 года Чорлука быў аддадзены ў паўгадавую арэнду ў леверкузенскі «Баер 04»[5].
«Лакаматыў»[правіць | правіць зыходнік]
27 чэрвеня 2012 года Ведран падпісаў кантракт з маскоўскім «Лакаматывам» на 3 гады. Сума адчэпных першапачаткова складала 7 млн еўра, але пасля перамоў трансферны кошт Чорлукі атрымалася збіць да 5,5 млн еўра.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Ведран дэбютаваў у зборнай Харватыі 16 жніўня 2006 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Італіі ў італьянскім горадзе Ліворна. Футбаліст выйшаў на замену ў перапынку матчу замест Антэ Серыча і дапамог харватам атрымаць перамогу з лікам 2:0.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіён Харватыі (2): 2006, 2007
- Уладальнік Кубка Харватыі: 2007
- Уладальнік Суперкубка Харватыі: 2007
- Чэмпіён Расіі: 2018
- Уладальнік Кубка Расіі (3): 2015, 2017, 2019
- Уладальнік Суперкубка Расіі: 2019
Зноскі
- ↑ Vedran Corluka // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Vedran Ćorluka // FBref.com
- ↑ Vedran Corluka // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ http://www.transfermarkt.com/vedran-corluka/profil/spieler/34393
- ↑ Чорлука арендован «Байером». sport-express.ru
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ведран Чорлука
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Профіль на сайце weltfussball.de (ням.)
- Нарадзіліся 5 лютага
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Босніі і Герцагавіне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Харватыі
- Ігракі зборнай Харватыі па футболе
- Ігракі ФК Лакаматыў Масква
- Ігракі ФК Баер 04
- Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур
- Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
- Ігракі ФК Дынама Заграб
- Ігракі ФК Інтэр Запрэшыч