Франсіс Вебер
Франсіс Вебер | |
---|---|
фр.: Francis Veber | |
![]() | |
Род дзейнасці | сцэнарыст, кінапрадзюсар, кінарэжысёр, журналіст, пісьменнік, акцёр, драматург, рэжысёр |
Дата нараджэння | 28 ліпеня 1937[1][2][…] (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Pierre-Gilles Veber[d] |
Маці | Georgette Paul[d] |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Франсіс Вебер (фр.: Francis Veber; нар. 28 ліпеня 1937, Нёі-сюр-Сен) — французскі кінарэжысёр і сцэнарыст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Бацька Вебера — яўрэй, а маці — армянка. Маці рэжысёра, Кацярына Агаджанян, нарадзілася ў Армавіры. Пазней яна з сям’ёй пераехала ў Санкт-Пецярбург, а пасля рэвалюцыі эмігравала ў Францыю. У розных інтэрв’ю Вэбер называе сваю маму армянка, рускай або рускай армянкай.
Зняў мноства вытанчаных камедый. Зняўся ў эпізадычнай ролі ў фільме «Дублёр». Першыя свае працы здымаў у Францыі. У сярэдзіне 1990-х гадоў пераехаў на сталае жыхарства ў ЗША.
Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]
- Сямейнае падабенства / Аньес Жаўі і Жан-П’ер Бакры. Вясельная вандроўка / Даніэль Буланжэ. Вячэра з дурнем / Франсіс Вэбэр: Драмат. тв.: [Пер. з. фр.]. — Мн. : Энцыклапедыкс, 2004. — 186, [1] с. — (Бібліятэка французскай драматургіі ; Т. 1).