Францішак Блоньскі
Францішак Блоньскі | |
---|---|
польск.: Franciszek Błoński | |
Дата нараджэння | 1867[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1910[1][2][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, батанік |
Навуковая сфера | мікалогія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Bloński».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI |
Францішак Блоньскі (таксама Франц Блонскі, польск.: Franciszek Błoński, 1867—1910) — польскі ўрач, батанік-крыптагаміст і міколаг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Варшаве ў 1867 годзе. Падчас вучобы ў гімназіі пачаў цікавіцца вывучэннем прыроды, стаў публікаваць феналагічныя нататкі. У 1886 годзе Францішак паступіў на медыцынскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. Скончыўшы яго ў 1891 годзе, працаваў урачом на цукраварным заводзе ў вёсцы Спычынці Кіеўскай губерні.
Даследаванні Блоньскага прысвечаны галоўным чынам відавой разнастайнасці грыбоў, лішайнікаў і імхоў Польшчы (у прыватнасці, Белавежскай пушчы). Значна папоўніў звесткі аб разнастайнасці бяскветкавых раслін Польшчы. Апісаў некалькі новых відаў грыбоў, а таксама формаў кветкавых раслін. Пачаў падрыхтоўку шматтомнага вызначальніка імхоў Польшчы Conspectus muscorum Poloniae.
Памёр 4 (17) красавіка 1910 года, заразіўшыся тыфам ад аднаго з хворых у шпіталі.
Некаторыя навуковыя публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Błoński, F.; Drymmer, K.; Eismond, A. Spis roslin skrytokwiatkowych // Pamiętnik Fizyograficzny VIII. — 1888. — P. 76—119.
- Błoński, F. Materyjaly do flory skrytokwiatkowej krajowej. Wąbrobowce Królestwa Polskiego // Pamiętnik Fizyograficzny VIII. — 1888. — P. 156—202.
- Błoński, F. Materyjaly do flory skrytokwiatkowej krajowej. Mchy Królestwa Polskiego. Cz. I. Mchy bocznozarodniowe // Pamiętnik Fizyograficzny IX. — 1889. — P. 117—213.
- Błoński, F. Materyjaly do flory skrytokwiatkowej krajowej. Mchy Królestwa Polskiego. Cz. I. Mchy bocznozarodniowe // Pamiętnik Fizyograficzny X. — 1890. — P. 191—243.
- Błoński, F.; Aleksandrowicz, J. Grzyby jadalne i trujące // Encyklopedia Rolniczna III. — 1894. — P. 593—616.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Комарницкий Н. А. Блонский, Франц // Русские ботаники. Биографо-библиографический словарь / Сост. С. Ю. Липшиц; отв. ред. акад. В. Н. Сукачёв; Моск. об-во испытателей природы и Ботан. ин-т им. акад. В. Л. Комарова АН СССР. — М.: Изд-во Моск. об-ва испытателей природы, 1947. — Т. I. А — Б. — С. 201—203.