Францішак Бялінскі (1742—1809)
Францішак Бялінскі польск.: Franciszek Bieliński | |
![]() | |
![]() | |
Дзейнасць | інжынер у грамадзянскім будаўніцтве |
---|---|
Нараджэнне | 21 лістапада 1742 |
Смерць | 24 кастрычніка 1809 (66 гадоў) |
Дынастыя | Q63418269? |
Бацька | Міхал Бялінскі[d] |
Маці | Тэкля Бялінская[d] |
Жонка | Krystyna Justyna Sanguszkówna[d] |
Дзеці | Тэкля Тэрэза з Бялінскіх[d] |
Ваенная служба | |
Званне | генерал |
Узнагароды |
Франці́шак Бялі́нскі (1742 — 24 кастрычніка 1809, Варшава) — генерал-маёр войска кароннага, пісар вялікі каронны, асветнік, педагог, прыхільнік усеагульнай адукацыі. З шляхецкага роду Бялінскіх герба Юноша, сын Міхала Бялінскага.
Староста асецкі ад 1757, чэрскі ад 1760, падкаморы надворны Аўгуста III ад 1761, у 1765—1795 староста штумскі, у 1780 кандыдат у мазавецкія ваяводы, у 1784—1793 пісар вялікі каронны. Ад 1776 сябар Адукацыйнай камісіі. Прыхільнік асветы для ўсіх станаў і таксама для жанчын. Спрыяў увядзенню новых праграм адукацыі на польскай мове. Першым у Рэчы Паспалітай прапанаваў стварэнне адукацыйнае сеткі для кожнага стану (парафіяльныя школы — для сялян і мяшчан, ваяводскія — для шляхты; семінарыі для святароў). У 1780—1782 — сябар Пастаяннай Рады. У 1760 атрымаў Ордэн святога Станіслава, у 1785 — Ордэн Белага арла.
Падчас паўстання 1794 года генеральны камісар правіянту і фуражу з рангам генерал-маёра. Арганізоўваў забеспячэнне і ўзбраенне войска, фактычна быў галоўным кватармайстрам войска. Пазней узначаліў Генеральны Камісарыят, створаны 6 верасня 1794 Касцюшкам для кантролю забеспячэння ўсіх дывізій, раскватараваных пад Варшавай.
Быў жанаты з Крысцінай з князёў Сангушкаў, маршалкаўнай вялікай літоўскай. З ёй меў трое дачок і два сыны.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
H. P. Kosk, Generalicja polska t. 1, wyd. Oficyna Wydawnicza «Ajaks», Pruszków
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
- Нарадзіліся 21 лістапада
- Нарадзіліся ў 1742 годзе
- Памерлі 24 кастрычніка
- Памерлі ў 1809 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Род Бялінскіх герба «Юноша»
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
- Асобы
- Генералы Рэчы Паспалітай
- Удзельнікі паўстання 1794 года
- Пісары вялікія каронныя
- Асветнікі Польшчы
- Педагогі Польшчы
- Памерлі 6 кастрычніка
- Канфедэраты Анджэя Макраноўскага