Крэмэнэць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Крэмэнэць
укр.: Кременець
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1227
Першая згадка
Горад з
Плошча
31 км²
Вышыня цэнтра
329 м
Насельніцтва
20 752 чалавек (2021)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380 3546
Паштовы індэкс
47003
КААТУУ
6123410100
Афіцыйны сайт
Крэмэнэць на карце Украіны
Крэмэнэць (Украіна)
Крэмэнэць

Крэ́мэнэць[1] (укр.: Кременець, Крем'янець), або Крэменец — горад у Цярнопальскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр Крэмэнэцкага раёна. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады. Насельніцтва 20,7 тыс. чал. (2021). Знаходзіцца за 60 км ад Цярнопаля.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Крэменец згаданы пад 1226 годам у Іпацьеўскім летапісе, як горад Галіцка-Валынскага княства. У 1241 і 1254 гг. вытрымаў аблогу татараў.

З 1340 года ў складзе Вялікага Княства Літоўскага.[2] У канцы XIV ст. пабудаваны Крамянецкі замак.[2] У 1438 годзе атрымаў Магдэбургскае права. У XV — 1-я пал. XVII ст. горад з’яўляўся значным рамесна-гандлёвым цэнтрам Валыні. У 1497 і 1500 гг. крымскія татары зруйнавалі Крэменец. У першай палове XVI ст. мелася 18 прыпісаных да Крамянецкага замка сёлаў і хутароў; у горадзе збудавалі касцёл.[2] З 1536 года ў валоданні Боны Сфорца. Станам на 1563 год у Крэменцы было 737 будынкаў, мяшчане атрымалі дазвол на пасярэдніцкі гандаль.[2] З 1565/66 года цэнтр Крамянецкага павета Валынскага ваяводства.

У 1569 годзе паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага. У 1572 годзе ў горадзе адбываліся 2 кірмашы на год, тут размяшчаўся найбольшы на Валыні склад солі. Станам на 1629 год у Крэменцы было 1224 будынкі.[2] У 1635 годзе ў горадзе працавала 6 цэхаў, якія аб’ядноўвалі 131 рамесніка.[2] У XVIIXVIII стагоддзях Крэменец з’яўляўся найбуйнейшым на Валыні цэнтрам вытворчасці сукна. У 1648 годзе казакі Максіма Крываноса захапілі Крэменец і зруйнавалі замак. У 1701 годзе крамянецкі староста Я. А. Вішнявецкі запрасіў у горада езуітаў, якія адкрылі тут калегіум (школа граматыкі пачала працаваць з 1712 года, паэтыкі і рыторыкі — з 1713 года).

Горад і замак на малюнку Н. Орды

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў 1772 годзе ўскладзе Расійскай імперыі. З 1796 года цэнтр павета Валынскай губерні. У 1805 годзе ў Крэменцы адкрылася Вышэйшая Валынская гімназія.

З 1921 года ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валынскім ваяводстве. З 1939 года ў складзе УССР. З 22 ліпеня 1941 па 18 сакавіка 1944 знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Краявід горада, 1-я пал. XIX ст.
  • 1629 — 6,7 тыс. чал.[2]
  • 1860 — 12 617 чал. (6450 мужчын і 6167 жанчын).[3]
  • 1972 — 20,3 тыс. чал.[4]
  • 1991 — 24,5 тыс. чал.[5]
  • 2009 — 23,9 тыс. чал.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Працуюць цукровы, тытунёва-ферментацыйны, масласыраробны заводы, мэблевая фабрыка і іншыя.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Выгляд цэнтру горада з гары Бона

Дзейнічае Крэмэнэцкі краязнаўчы музей.

  • Дом сям’і Юльюша Славацкага (XVIII ст.)
  • Замак на гары Бона (XIII ст.)
  • Жылы будынак «Блізняты» (XVII—XVIII стагоддзі)
  • Касцёл (1636, цяпер царква Св. Мікалая УПЦ МП) і кляштар францысканцаў (XVII ст.)
  • Касцёл Св. Ігнацыя Лаёлы і Станіслава Косткі (1731—1746, цяпер царква Праабражэння Гасподняга УПЦ КП) і калегіум езуітаў (XVIII ст.)
  • Касцёл Св. Станіслава
  • Манастыр Яўлення Гасподняга (1633)
  • Палац Дамброўскіх (XVIII ст.)
  • Царква і кляштар базыльянаў (1630)

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  2. а б в г д е ё ЭнцВКЛ 2005.
  3. Krzemieniec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. S. 776
  4. Кременец // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  5. Кременец // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]