Перайсці да зместу

Францішак Ксаверый Стахоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Францішак Ксаверый Стахоўскі
14-ы пісар земскі мсціслаўскі[d]
з 12 сакавіка 1771
Папярэднік Ян Юзаф Міхал Сурын[d]
стольнік мсціслаўскі[d]
9 сакавіка 1767 — 12 сакавіка 1771
Папярэднік Міхал Цеханавецкі[d]
Пераемнік Мікалай Ільініч[d]
суддзя гродскі мсціслаўскі[d]
з 18 лютага 1765

Смерць не раней за 16 верасня 1781 і не пазней за 10 сакавіка 1782
Род Стахоўскія
Бацька Караль Стахоўскі[d]
Маці Канстанцыя з Ходзькевічаў[d]
Жонка Саламея з Гуркаў[d][1] і Марыяна з Кіркораў[d][2]

Францішак Ксаверый Стахоўскі (польск.: Franciszek Ksawery Stachowski) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Стахоўскіх герба «Агоньчык». Нарадзіўся ў сям’і Караля Стахоўскага і Канстанцыі з Хадкевічаў, падсталянкі і лентвойтаўны мсціслаўскай[3].

Суддзя гродскі мсціслаўскі з 18 лютага 1765 года. Прызначаны стольнікам мсціслаўскім 9 сакавіка 1767 года пасля вылучэння Міхала Цеханавецкага на харужага. Вылучаны 12 сакавіка 1771 года на пісара земскага мсціслаўскага[4][3].

Валодаў маёнткам Рай, часткай маёнтка Паплаі, часткай маёнтка Буды[3].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

У першым шлюбе з Саламеяй Гурко (пам. пасля 2 красавіка 1770 года[4]), дачкой прэзідэнта Віцебскага земскага суда. У другім шлюбе з Марыяннай Кіркор. Дзеці[3]:

  • Ян;
  • Лявон;
  • Іахіма;
  • Юзэфа.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 181. — ISBN 978-83-65880-76-5
  2. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 111. — ISBN 978-83-65880-76-5
  3. а б в г ХСІХ. СТАХОЎСКІЯ гербу “АГОНЬЧЫК” // Шляхта Магілёўскай губерні. Радаводы / Аляксандр Залівака. — Выд. 2-е, дапрацаванае. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2017. — 264 с. — 30 экз. — ISBN 978-985-7153-09-1.
  4. а б 973. Franciszek Ksawery Stachowski // Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy (польск.) / pod redakcją Andrzeja Rachuby. — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2019. — Tom IX: Województwo mścisławskie. XVI—XVIII wiek. — ISBN 978-83-65880-76-5.