Франц Цырайс
| Франц Цырайс | |
|---|---|
| ням.: Franz Ziereis | |
| | |
| Фатаграфія, зробленая ў Маўтгаўзене | |
| Род дзейнасці | камендант канцлагера Маўтгаўзен |
| Дата нараджэння | 13 жніўня 1905 |
| Месца нараджэння | Мюнхен |
| Дата смерці | 25 мая 1945 (39 гадоў) |
| Месца смерці | Маўтгаўзен |
| Грамадзянства |
|
| Партыя | |
| Член у | |
| Прыналежнасць | Трэці рэйх |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і прэміі | |
Франц Цырайс (13 жніўня 1905, Мюнхен — 25 мая 1945, Маўтгаўзен) — нямецкі ваенны, камендант канцэнтрацыйнага лагера Маўтгаўзен у 1939-1945 гг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 13 жніўня 1905 года ў Мюнхене. Пасля заканчэння школы пайшоў працаваць пасланцам ва ўнівермаг. У 1922 годзе паступіў на працу ў сталярную майстэрню. Пачаў службу ў рэйхсверы 1 красавіка 1924. 30 верасня 1936 звольнены ў запас у званні сяржанта. У тым жа годзе Цырайс уступае ў СС і атрымлівае званне оберштурмфюрар (старшы лейтэнант). З 1937 года служыць у Тотэнкопфе, а 1 ліпеня 1938 пераводзіцца ў Цюрынгію інструктарам.
9 лютага 1939 быў прызначаны камендантам канцлагера Маўтгаўзен. 20 жніўня таго ж года ён стаў штурмбанфюрарам. 20 красавіка 1944 года Франц атрымаў званне штандартэнфюрара (палкоўніка).
3 мая 1945 разам з жонкай паспрабаваў бегчы, але быў паранены амерыканскімі салдатамі. Патрапіў у ваенны шпіталь Маўтгаўзена, дзе і сканаў 25 мая 1945 года. Пасля смерці Цырайса яго цела было павешана на агароджу былымі вязнямі[1].
Зноскі
- ↑ Das Personenlexikon zum Dritten Reich — Wer war was vor und nach 1945, Frankfurt am Main, 2. Auflage, Juni 2007, ISBN 978-3-596-16048-8
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ernst Klee. Das Personenlexikon zum Dritten Reich. Wer war was vor und nach 1945. — 2. — Frankfurt am Main: Auflage, 2007. — ISBN 978-3-596-16048-8.
- Beichte des Lagerkommandanten von Mauthausen, SS-Standartenführer Franz Ziereis. Arbeitsgemeinschaft „Das Licht“, [Baden-Baden] [1947] (14 S.).