Франц фон Мач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франц фон Мач
ням.: Franz von Matsch
Імя пры нараджэнні ням.: Franz Josef Karl Matsch
Род дзейнасці мастак, скульптар, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 16 верасня 1861(1861-09-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 кастрычніка 1942(1942-10-05)[1][3] (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франц Іозеф Карл фон Мач (ням.: Franz Josef Karl von Matsch; 16 верасня 1861, Вена — 5 кастрычніка 1942, Вена) — аўстрыйскі мастак, жывапісец і скульптар акадэмічнага кірунку.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1875—1883 гадах вучыўся ў венскай Школе мастацкіх рамёстваў пры Аўстрыйскім музеі мастацтва і прамысловасці ў Міхаэля Рызера, Карла Грахавіны і Людвіга Мінігеродэ. У студэнцкія гады разам са сваім савучнікам Густавам Клімтам і яго братам Эрнстам Клімтам арганізаваў мастацкае таварыства, якое выканала значную колькасць дэкаратыўных работ па ўсёй імперыі і ў сталіцы, у тым ліку ў гарадскіх тэатрах у Райхенбергу, Фіуме і ў Бургтэатры і Музеі гісторыі мастацтваў на Рынгштрасэ. На фрэсцы плафона «Сцэна з антычнага тэатра» ў Бургтэатры Франц Мач напісаў жаночы вобраз з актрысы Шарлоты Вольтэр і ў далейшым карыстаўся пратэкцыяй знакамітай актрысы. Мач таксама з’яўляецца аўтарам адной з чатырох і адзінай якая захавалася «факультэцкай карціны» для вялікай актавай залы ў будынку Венскага ўніверсітэта. У 1893—1902 гадах выкладаў у роднай Школе мастацкіх рамёстваў, меў доступ у вышэйшае венскае таварыства і да двара. Выконваў заказ імператрыцы Лізаветы «Трыумф Ахілеса» для Ахільёна на востраве Корфу. У 1912 годзе атрымаў дваранскі тытул.

Зноскі