Венскі ўніверсітэт прыкладнога мастацтва
Выгляд
Венскі ўніверсітэт прыкладнога мастацтва | |
---|---|
ням.: Universität für angewandte Kunst Wien | |
Арыгінальная назва | ням.: Universität für angewandte Kunst Wien |
Міжнародная назва | англ.: University of Applied Arts Vienna |
Заснаваны | 1867 |
Студэнты | 1 684[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Вена |
Сайт | dieangewandte.at |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Венскі ўніверсітэт прыкладнога мастацтва (ням.: Universität für angewandte Kunst Wien) — аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Вене.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- 1868—1918 — мастацкая школа Імператарскага і каралеўскага музея мастацтваў і прамысловасці
- 1919—1937 — мастацкая школа Аўстрыйскага музея мастацтваў і прамысловасці
- 1937—1941 — Дзяржаўная мастацкая школа ў Вене
- 1941—1945 — Імперская школа прыкладнога мастацтва ў Вене
- 1945—1948 — Вышэйшая школа прыкладнога мастацтва ў Вене
- 1948—1970 — Акадэмія прыкладнога мастацтва ў Вене
- 1970—1998 — Вышэйшая школа прыкладнога мастацтва ў Вене
- 1999 — Венскі ўніверсітэт прыкладнога мастацтва
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Студэнты прадстаўляюць 70 краін, сярод якіх больш за ўсё з Аўстрыі (60 %), краін ЕС (25 %) і іншых краін свету (15 %). Студэнты рэгулярна ўдзельнічаюць у выставах, перформансах, сцэнічных пастаноўках ─ колькасць такіх мерапрыемстваў складае некалькі сотняў у год. У структуру вучэльні ўваходзяць студыя керамікі, пераплётны цэх, некалькі майстэрняў, у якіх адпрацоўваюць прафесійныя навыкі будучыя спецыялісты па тэхналогіі апрацоўкі тканін, металаў, драўніны і інш.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Венскі ўніверсітэт прыкладнога мастацтва
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы