Фроўард
Выгляд
Фроўард? | |
---|---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фроўард[1] (ісп.: Cabo Froward) — мыс на беразе Магеланава праліва, на паўвостраве Брансуік, прыкладна за 100 км на поўдзень ад Пунта-Арэнаса, самы паўднёвы кантынентальны пункт Паўднёвай Амерыкі. Размешчаны на тэрыторыі рэспублікі Чылі.
У перакладзе з англійскай Froward азначае «свабодны, які паступае насуперак, неспрыяльны». Такую назву ён атрымаў у студзені 1587 года ад англійскага пірата Т. Кэвендыша з-за складаных умоў праходжання міма яго і неспрыяльнага клімату.
На мысе стаіць вялікі металічны крыж Cruz de los Mares, пабудаваны ў гонар візіту папы рымскага Яна Паўла ІІ у Чылі ў 1987 годзе.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). — артыкул «Паўднёвая Амерыка»