Фрыда Хансдотэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фрыда Хансдотэр
Партрэт
Род дзейнасці гарналыжніца, лыжны гошчык
Дата нараджэння 13 снежня 1985(1985-12-13) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Сайт fridahansdotter.com
Commons-logo.svg Фрыда Хансдотэр на Вікісховішчы

Фрыда Хансдотэр (швед. Frida Hansdotter, нар. 13 снежня 1985 года, Вестэрос) — шведская гарналыжніца, алімпійская чэмпіёнка 2018 года ў слаламе, пяціразовы прызёр чэмпіянатаў свету (тройчы ў слаламе і двойчы ў камандным першынстве), шматразовая пераможца этапаў Кубка свету. Спецыялістка слаламных дысцыплін.

6 сакавіка 2019 года заявіла пра заканчэнне кар’еры пасля сезону 2018/19.

Спартыўная біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У Кубку свету дэбютавала ў 2004 годзе, у сакавіку 2009 года першы раз трапіла ў тройку лепшых на этапе Кубка свету, у слаламе. Лепшым дасягненнем Хансдотэр ў агульным заліку Кубка свету з’яўляецца 5-е месца ў сезоне 2015/16.

Да сваёй першай перамогі на этапе Кубка свету 2 лютага 2014 года ў славенскай Краньска-Гора 8 разоў займала другія месцы на этапах Кубка свету ў слаламе. Свой поспех змагла паўтарыць на этапе ў аўстрыйскім Флахаў 13 студзеня 2015 года, зноў выйграўшы этап Кубка свету ў слаламе.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы стала 15-й у слаламе.

На Алімпійскіх гульнях 2014 года ў Сочы стала пятай у слаламе і 13-й у гіганцкім слаламе.

16 лютага 2018, Фрыда стала алімпійскай чэмпіёнкай у слаламе на Гульнях у Пхёнчхане.

За сваю кар’еру ўдзельнічала ў сямі чэмпіянатах свету. У 2013 годзе выйграла срэбра ў складзе зборнай Швецыі ў камандным першынстве, а таксама стала трэцяй у слаламе, саступіўшы Мікаэле Шыфрын і Міхаэле Кірхгасер. У 2015 годзе ў Бівер-Крыку выйграла срэбра ў слаламе, саступіўшы Шыфрын. У 2017 годзе на чэмпіянаце свету ў Санкт-Морыц заваявала два бронзавыя медалі — у слаламе і камандным першынстве.