Фрымер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Невядомы мастак. Алегорыя, што выяўляе месяц фрымер

Фрыме́р (фр.: frimaire, паводле frimas — шэрань) — 3-і месяц (21/23 лістапада20/22 снежня) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў з кастрычніка 1793 па 1 студзеня 1806.

Як і ўсе месяцы французскага рэспубліканскага календара, складаўся з 30 дзён, якія падзяляліся на 3 дэкады. Кожны дзень меў назву сельскагаспадарчай расліны, акрамя пятага ды дзясятага дзён, якія мелі назву свойскай жывёлы і сельскагаспадарчай прылады адпаведна.