Вантоз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Невядомы мастак. Алегорыя, што выяўляе месяц вантоз

Ванто́з (фр.: ventôse, паводле лац.: ventosus — ветраны) — 6-ы месяц (19/20 лютага — 20/21 сакавіка) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў з кастрычніка 1793 па 1 студзеня 1806.

Як і ўсе месяцы французскага рэспубліканскага календара, складаўся з 30 дзён, якія падзяляліся на 3 дэкады. Кожны дзень меў назву сельскагаспадарчай расліны, акрамя пятага ды дзясятага дзён, якія мелі назву свойскай жывёлы і сельскагаспадарчай прылады адпаведна.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]