Фрукцідор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Невядомы мастак. Алегорыя, што выяўляе месяц фрукцідор

Фрукцідо́р (фр.: fructidor, паводле лац.: fructus — плод і грэч.: δῶρον — дарунак) — 12-ы месяц (18/19 жніўня — 16/17 верасня) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў з кастрычніка 1793 па 1 студзеня 1806.

Як і ўсе месяцы французскага рэспубліканскага календара, складаўся з 30 дзён, якія падзяляліся на 3 дэкады. Кожны дзень меў назву сельскагаспадарчай расліны, акрамя пятага ды дзясятага дзён, якія мелі назву свойскай жывёлы і сельскагаспадарчай прылады адпаведна.