Жэрміналь
Выгляд
Жэрміналь | |
---|---|
фр.: Germinal | |
![]() Невядомы мастак. Алегорыя, што выяўляе месяц жэрміналь | |
Названа ад | прарастанне насення[d] |
Краіна | |
Time index | 7 месяц |
Жэрміна́ль (фр.: germinal, паводле лац.: germen — парастак) — 7-ы месяц (21/22 сакавіка — 19/20 красавіка) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў з кастрычніка 1793 па 1 студзеня 1806.
Як і ўсе месяцы французскага рэспубліканскага календара, складаўся з 30 дзён, якія падзяляліся на 3 дэкады. Кожны дзень меў назву сельскагаспадарчай расліны, акрамя пятага ды дзясятага дзён, якія мелі назву свойскай жывёлы і сельскагаспадарчай прылады адпаведна.