Фрэнк Бэлнэп Лонг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фрэнк Бэлнэп Лонг
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 27 красавіка 1901(1901-04-27)[1][2]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 3 студзеня 1994(1994-01-03)[1][2] (92 гады)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, паэт, раманіст, пісьменнік-фантаст
Жанр: жахі, фэнтэзі, навуковая фантастыка, паэзія, гатычны раман, коміксы, нон-фікшн
Валодае мовамі: англійская[3]
Мова твораў: англійская

Фрэнк Бэлнэп Лонг (англ.: Frank Belknap Long; 27 красавіка 1901  — 3 студзеня 1994) — амерыканскі пісьменьнік у жанрах жахаў, фэнтэзі, навуковай фантастыкі, паэзіі, гатычнага рамана, коміксаў, і нон-фікшн. Нягледзячы на тое, што яго літаратурная кар’ера налічвае каля сямі дзесяцігоддзяў, найбольш вядомы ён сваімі апавяданнямі жахаў і навукова-фантастычнымі апавяданнямі. У тым ліку як адзін з аўтараў, які ўдзельнічаў у стварэнні «Мітаў Ктулху». Лонг быў адзначаны такімі ўзнагародамі, як Сусветная прэмія фэнтэзі (1978), Прэмія Брэма Стокера (1987), і First Fandom Hall of Fame Award (1977).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Фрэнк Бэлнэп Лонг нарадзіўся ў Нью-Ёрку і ўзгадаваўся ў Гарлеме (раёне Манхэтэну). Усё жыццё пражыў у Нью-Ёрку. У дзяцінстве ён быў зачараваны натуральнай гісторыяй і пісаў, што ён «марыў працаваць удалечыні ад дома і вывучаць дажджавыя лясы басейна ракі Амазонкі».

Сяброўства з Лаўкрафтам[правіць | правіць зыходнік]

Геній містэра Лонга ўнікальны й прыкметны.
—Г. Ф. Лаўкрафт

Говард Філіпс Лаўкрафт быў блізкім сябрам і настаўнікам Фрэнка Лонга. Яны рэгулярна кантактавалі (асабліва падчас пражывання Лаўкрафта ў Нью-Ёрку з 1924 па 1926) і часта пісалі адзін аднаму. Лонг піша, што ён і Лаўкрафт абмяняліся «болей за тысячу лістоў, некаторыя з якіх болей чым у восемдзесят рукапісных аркушаў». Частка іх ліставання была выданая ў «Arkham House’s Selected Letters series», якая сабрала аб’ёмнае ліставанне Лаўкрафта з сябрамі.

Цягам 1930-х гадоў Лонг і Лаўкрафт былі чальцамі клуба КАЛЕМ (названага па ініцыялах прозвішчаў арыгінальных членаў — K, L і M). Лонг таксама ўваходзіў у «кола Лаўкрафта» (разам з Робертам Блохам, Аўгустам Дэрлетам, Робертам Э. Говардам, Генры Катнэрам, Кларкам Эштанам Смітам і Дональдам Уондры), члены якога знаходзіліся ў пастаяннам паміжсобным кантакце і ўплывалі на творчасць адзін аднаго.

Сяброўства Лаўкрафта і Лонга было апісанае ў рамане Пітэра Кэнана «Pulptime: Being a Singular Adventure of Sherlock Holmes, Lovecraft, and the Kalem Club as if Narrated by Frank Belknap Long, Jr.» (1985).

Лонг напісаў шэраг ранніх гісторый, якія адносяцца да «Мітаў Ктулху». Да іх належаць «Ганчакі Тындала» (першы аповед «Мітаў Ктулху», напісаны кімсьці, акрамя Лаўкрафта), «Жах з узгоркаў», «Пажыральнікі прасторы» (галоўным героем аповеда выступіў сам Лаўкрафт).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Frank Belknap Long // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Frank Belknap Long // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.