Фёдар Іванавіч Чарных

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Фёдар Чарных
Fiodor Černych 2018.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Фёдар Іванавіч Чарных
Нарадзіўся 21 мая 1991(1991-05-21)[1][2] (29 гадоў)
Грамадзянства Flag of Lithuania.svg Літва
Рост 182 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Ягелонія
Нумар 13
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2007 — 2009 Літва Гранітас (Вільнюс)
2009 — 2014 Беларусь Дняпро (Магілёў) 85 (14)
2012   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 30 (5)
2014 — 2015 Польшча Гурнік (Лэнчна) 38 (12)
2015 — 2017 Польшча Ягелонія (Беласток) 82 (18)
2018 — 2020 Расія Дынама (Масква) 31 (3)
2019 — 2020   Расія Арэнбург 11 (0)
2020 — Польшча Ягелонія (Беласток)
Нацыянальная зборная**
2009 Літва Літва (да 19) 3 (0)
2010 — 2012 Літва Літва (да 21) 10 (1)
2012 — Літва Літва 55 (9)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 верасня 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 жніўня 2020.

Фёдар Чарных (нар. 21 мая 1991, Масква) — літоўскі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Ягелонія» з Беластока і нацыянальнай зборнай Літвы.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Першыя крокі ў футболе рабіў у Вільнюсе, а ў 2009 годзе перабраўся ў магілёўскі «Дняпро». Неўзабаве стаў адным з асноўных ігракоў. Пасля вылету «Дняпра» з Вышэйшай лігі ў сакавіку 2012 года быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан», дзе трывала гуляў у аснове. Пасля сезона ў наваполацкім клубе вярнуўся ў «Дняпро». Правёў за магілёўскі клуб усе 32 матчы чэмпіянату 2013, звычайна выступаў на пазіцыі правага флангавага нападніка.

Сезон 2014 таксама распачаў у складзе «Дняпра». 25 мая 2014 года вызначыўся дублем у матчы з брэсцкім «Дынама», чым дапамог «Дняпру» атрымаць першую перамогу у чэмпіянаце 2014 (2:0). Неўзабаве з’явілася інфармацыя аб тым, што Фёдар можа пакінуць магілёўскі клуб па заканчэнні кантракта ўлетку 2014 года[3]. У канцы мая выступаў у матчах за зборную Літвы, у пачатку чэрвеня вярнуўся ў Магілёў. 11 чэрвеня 2014 года правёў свой апошні матч за «Дняпро» (супраць мінскага «Дынама»), пасля з-за хваробы не выступаў. 20 чэрвеня кантракт з «Дняпром», які сканчваўся ў ліпені 2014 года, быў датэрмінова скасаваны[4].

У ліпені 2014 года падпісаў кантракт з польскім клубам «Гурнік»[5], які па выніках сезона 2013/14 вярнуўся ў найвышэйшы польскі дывізіён — Экстраклясу. Здолеў стаць адным з найлепшых ігракоў «Гурніка», забіўшы ў сезоне 2014/15 11 галоў.

31 жніўня 2015 года перайшоў у беластоцкую «Ягелонію»[6]. У сезоне 2016/17 дапамог камандзе стаць срэбраным прызёрам чэмпіянату Польшчы. У студзені 2018 года стаў іграком маскоўскага «Дынама»[7]. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе дынамаўцаў, аднак з красавіка 2019 года стаў заставацца на лаўцы запасных. У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў «Арэнбург», дзе гуляў да ліпеня 2020 года.

У верасні 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Дынама»[8] і неўзабаве вярнуўся ў «Ягелонію»[9].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Літвы да 21 года. 14 лістапада 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Літвы ў таварыскім матчы супраць Арменіі[10][11]. 11 кастрычніка 2013 года забіў свой першы гол за зборную — у браму Латвіі (2:0) у адборачным матчы да чэмпіянату свету 2014. Пазней стаў капітанам зборнай Літвы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2009 (2) Д1 Дняпро Беларусь 2 2
2010 Д1 Дняпро Беларусь 23 4
2011 Д1 Дняпро Беларусь 18 1
2012 Д1 Нафтан Беларусь 30 5
2013 Д1 Дняпро Беларусь 32 4
2014 (1) Д1 Дняпро Беларусь 10 3
2014/15 Д1 Гурнік Польшча 32 11
2015/16 (пач.) Д1 Гурнік Польшча 6 1
2015/16 Д1 Ягелонія Польшча 27 3
2016/17 Д1 Ягелонія Польшча 34 12
2017/18 (1) Д1 Ягелонія Польшча 21 3
2017/18 (2) Д1 Дынама Расія 9 1
2018/19 Д1 Дынама Расія 22 2
2019/20 (пач.) Д1 Дынама Расія 0 0
2019/20 Д1 Арэнбург Расія 11 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]