Фёдар Іларыёнавіч Мачалаў
| Фёдар Іларыёнавіч Мачалаў | |
|---|---|
| руск.: Фёдор Илларионович Мочалов | |
| Дата нараджэння | 1915 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 29 снежня 1941 |
| Месца смерці | |
| Прыналежнасць | СССР |
| Род войскаў | авіяцыя |
| Гады службы | 1939—1941 |
| Званне | капітан |
| Часць |
33-і знішчальны авіяцыйны полк 5-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк |
Фё́дар Іларыё́навіч Мача́лаў (1915, в. Лозы Курскай вобласці, Расійская імперыя — 29 снежня 1941, каля Таржка Цвярской вобласці, РСФСР, СССР) — савецкі пілот-знішчальнік, удзельнік баёў на тэрыторыі Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1915 годзе ў вёсцы Лозы Сожнаўскага раёна Курскай вобласці[1] (паводле іншых звестак у вёсцы Верхнія Лозы Белгародскай вобласці[2]).
Скончыў адэскае вучылішча лётчыкаў (1939).
22 чэрвеня 1941 года, у першы дзень нямецкага ўварвання ў Беларусь, намеснік камандзіра эскадрыллі 33-га авіяцыйнага палка Фёдар Мачалаў адным з першых збіў варожы самалёт-разведчык[3]. Са жніўня 1941 — капітан, камандзір звяна ў складзе 129-га знішчальнага авіяцыйнага палка (пазней пераўтвораны ў 5-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк[4]). У выніку штурмавых дзеянняў з удзелам Мачалава было знішчана 15 самалётаў, 7 цыстэрнаў з палівам, 10 агнявых пунктаў, 12 аўтамашын з грузам і 700 вайскоўцаў.
Загінуў 29 снежня[1] (або 26 снежня[2]) 1941 у раёне Таржка пры спробе пасадзіць ЛаГГ-3, у якога спыніўся матор[3]. Пахаваны ў вёсцы Залазіна Новакарэльскага раёна Калінінскай вобласці, перазахаваны ў братэрскую магілу ля вёскі Талмачы Ліхаслаўльскага раёна Цвярской вобласці[5]. Указам № 102 ад 28 сакавіка 1942 узнагароджаны ордэнам Леніна (пасмяротна).
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Імя Фёдара Мачалава носіць вуліца ў Пружанах Брэсцкай вобласці, дзе ён служыў на пачатку вайны.
Зноскі
- 1 2 Федор Илларионович Мочалов (руск.). Личный состав. Авиаторы Второй мировой (28 лістапада 2011).
- 1 2 Мочалов Фёдор Илларионович (1911 — январь 1942) // Их именами названы…: Энцикл. справочник. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 435. — 30 000 экз.
- 1 2 А. И. Лавейкин.. Воспоминания участника Великой Отечественной Войны Героя Советского Союза генерал-майора авиации Лавейкина Ивана Павловича (руск.)(недаступная спасылка). История. ВВС России (28 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2013. Праверана 15 верасня 2021.
- ↑ 129-й истребительный авиационный полк -> 5-й гвардейский истребительный авиационный Берлинский Краснознаменный ордена Богдана Хмельницкого полк (руск.). Авиаторы Второй мировой (28 лістапада 2011).
- ↑ Лихославльский район. Cписок воинов, погибших, умерших от ран (болезней) и захороненных на территории Тверской области, на которых отсутствуют сведения о призыве, месте рождения и проживании родственников // Книга памяти Лихославльского района. — Т. 11. Архівавана 15 верасня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мочалов Фёдор Илларионович (1911 — январь 1942) // Их именами названы…: Энцикл. справочник. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 435. — 30 000 экз.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружан. р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 150—151.