Фёдар Васілевіч Аляшкевіч
Фёдар Васілевіч Аляшкевіч | |
---|---|
альтэрн.: Фёдар Васільевіч Аляшкевіч[1] | |
Дата нараджэння | 5 мая 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 снежня 2008 (72 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | нейрахірург, урач, выкладчык універсітэта, вынаходнік |
Навуковая сфера | чэрапна-мазгавая траўма, пухліна галаўнога мозгу[d] і эпілепсія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[2] (1973) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Аляксандр Сяргеевіч Фядулаў[d] |
Узнагароды |
Фёдар Васілевіч Аляшкевіч (5 мая 1936, в. Балотца, Навагрудскі павет — 29 снежня 2008) — беларускі нейрахірург. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996; чл.-кар. з 1994), доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1980).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 5 мая 1936 года ў в. Балотца Навагрудскага павета (цяпер — Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць).
Скончыў Шчорсаўскую сярэднюю школу[4]. У 1959 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1959—1961 гг. — загадчык хірургічнага аддзялення Суботніцкай участковай бальніцы, намеснік галоўнага лекара Іўеўскага раёна. З 1974 г. — дацэнт, прафесар, загадчык курсам нейрахірургіі Мінскага медінстытута, з 1989 г. — загадчык кафедры, з 2007 г. — прафесар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У 1980—2000 гг. — галоўны нейрахірург Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У 2000—2004 гг. — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання.
Навуковыя даследаванні прысвечаны сасудзістым парушэнням галаўнога мозгу, чэрапна-мазгавым траўмам, пухлінам галаўнога мозгу, эпілепсіі, болевым сіндромам. Распрацаваў і ўжыў новы метад лячэння артэрыяльнай спазмы мазгавых сасудаў — мясцовае ўздзеянне навакаінаміду на сасуды мозгу. Упершыню вывучыў ролю і значэнне перакіснага акіслення ліпідаў пры чэрапна-мазгавой траўме.
Памёр 29 снежня 2008 года.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Травма нервной системы. Мн., 1988.
Зноскі
- ↑ а б в г Звязда — Выдавецкі дом «Звязда», 2014. — вып. 82 (27692). — С. 8. — 14804 экз. — ISSN 1990-763X Праверана 10 снежня 2023.
- ↑ а б в г http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-162656&strq=l_siz=20
- ↑ а б в https://nasb.gov.by/bel/members/pamyati-uchenogo/oleshkevich.php — 2023. Праверана 10 снежня 2023.
- ↑ «Помочь может только профессор Олешкевич!»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 1. — Мінск, 1996.
- Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — Минск, 2016.
- Национальная Академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2008 гг. — Минск, 2008.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фёдар Васілевіч Аляшкевіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 5 мая
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (1921—1940)
- Памерлі 29 снежня
- Памерлі ў 2008 годзе
- Выкладчыкі БДМУ
- Дактары медыцынскіх навук
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Прафесары
- Выпускнікі БДМУ
- Выдатнікі аховы здароўя (СССР)
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нейрахірургі Беларусі
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
- Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне
- Нейрахірургі СССР
- Загадчыкі кафедраў БДМУ