Фёдар Цімафеевіч Блахін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Блахін Фёдар Цімафеевіч
Дата нараджэння 11 лістапада 1903(1903-11-11)
Месца нараджэння вёска Раманаўка,
Расійская імперыя
(цяпер Пільнінскі раён Ніжагародская вобласць)
Дата смерці 30 ліпеня 1974(1974-07-30) (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць
Званне
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга

Фёдар Цімафеевіч Блахін (1903, Раманаўка, цяпер Пільнінскі раён, Горкаўская вобласць — 30 ліпеня 1974) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і селяніна. Рускі. Член КПСС з 1944. Адукацыя сярэдняя. Працаваў загадчыкам аддзела Райхарчгандля, на будаўніцтве дарогі Горкі — Казань. У Савецкую Армію прызваны ў сакавіку 1943 года і накіраваны на фронт. Камандзір сапёрнага ўзвода 875-га стралковага палка (158-я стралковая дывізія, 39-я армія, Трэці Беларускі фронт) старшы сяржант Блахін з групай байцоў 26 чэрвеня 1944 года першым уварваўся на замініраваны мост праз Заходнюю Дзвіну, знішчыў ахову, перарэзаў бікфордаў шнур і ліквідаваў небяспеку падрыву. Дзякуючы яго мужнасці і знаходлівасці мост быў выратаваны, што стварыла ўмовы для далейшага паспяховага наступу і вызваленню г. Віцебска. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 сакавіка 1945 года. У 1945 годзе дэмабілізаваны, вярнуўся ў родныя мясціны, працаваў загадчыкам планавым аддзелам, затым старшынёй райвыканкама. Узнагароджаны ордэнам Леніна, Чырвонага Сцяга, медалямі. Ганаровы грамадзянін Віцебска. Пахаваны ў Горкім. Мемарыяльная дошка ўстаноўлена на выратаваным ім мосце ў Віцебску.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1.
  • Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Фёдар Цімафеевіч Блахін на сайце «Героі краіны»