Фібула з Малышкаўскага гарадзішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фібула з Малышкаўскага гарадзішча. I-III стст.
Матэрыял бронза, эмаль
Нацыянальны гістарычны музей Беларусі, Мінск

Фібула з Малышкаўскага гарадзішча — бронзавая падковападобная фібула IIII стст., знойдзеная А. Р. Мітрафанавым пры раскопках Малышкаўскага гарадзішча. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Кольца фібулы мае трохвугольнае сячэнне, на сярэдзіне маецца рэльефны выступ, канцы завершаны ў выглядзе невялічкіх дыскаў[2]. На дысках невялікія круглыя паглыбленні, абведзеныя кольцамі-выемкамі, якія разам з паглыбленнямі запоўнены чырвонай эмаллю. Фібула з Малышкаўскага гарадзішча — адзіная аздобленная такім чынам знаходка ў помніках культуры штрыхаванай керамікі ў Беларусі[1][2]. Такія фібулы трапляюцца ў Літве, дзе яны датуюцца сярэдзінай ІІ ст. н. э.[3][2]. Малышкінская знаходка, безумоўна, прывазная[2].

Зноскі

  1. а б Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.
  2. а б в г Я. Г. Звяруга. Беларускае Павілле у жалезным веку і раннім сярэднявякоўі / Матэрыялы па археологіі Беларусі, Вып. 10. — Мінск: ДНУ «Інстытут гісторіі НАН Беларусі», 2005. — 174 с., іл. ISBN 985-6769-07-8
  3. Kulikauskas, Kulikauskiеne, Tautavičіus, 1961. P. 228; Pav. 153

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.
  • Я. Г. Звяруга. Беларускае Павілле у жалезным веку і раннім сярэднявякоўі / Матэрыялы па археологіі Беларусі, Вып. 10. — Мінск: ДНУ «Інстытут гісторіі НАН Беларусі», 2005. — 174 с., іл. ISBN 985-6769-07-8