Фігура Божай Маці (Жодзіна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Фігура Божай Маці
54°05′40″ пн. ш. 28°17′19″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Жодзіна
Будаўніцтва 20172021 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фігура Божай Маці — кампазіцыя ў г. Жодзіна Мінскай вобласці, знаходзіцца на ўездзе ў горад з боку Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2017 года пачалося абмеркаванне праекта стварэння на ўездзе ў горад скульптуры Божай Маці, галоўнымі ініцыятарамі якога былі католікі з мясцовай парафіі[1]. Першапачаткова планавалася яго адкрыццё да дня горада ў 2018 годзе[2].

У лютым 2018 года быў створаны фонд для адліцця і ўсталёўкі помніка. На рахунак фонду паступіла 243 985 бел. рублёў, з іх каля 65 000 — гэта пералікі арганізацый і жыхароў горада, каля 179 000 — паступлення ад фундатараў.

У снежні 2020 года гатовую фігуру прывезлі на тэрыторыю «БЕЛАЗ»[3]. 4 жніўня 2021 былі ўсталяваны гранітныя пліты для пастамента, а 24 жніўня прайшла пробная ўсталёўка фігуры[4].

19 верасня 2021 года глава мясцовай парафіі кс. Міхаіл Цвячкоўскі каля помніка правёў набажэнства.

Апісанне помніка[правіць | правіць зыходнік]

Скульптура адлітыя з бронзы, яе вышыня складае пяць метраў. Каля помніка знаходзіцца памятная табліца.

Зноскі

  1. У ЖОДЗІНА ЎСТАНАВІЛІ ФІГУРУ МАЦІ БОЖАЙ — КАТОЛІКАМ ДАВЯЛОСЯ МАЛІЦЦА ЛЯ ЯЕ АСОБНА
  2. На въезде в Жодино появится скульптура Божьей Матери(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2021. Праверана 7 лістапада 2021.
  3. В Жодино привезли фигуру Матери Божьей, на создание которой собирали всем городом(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2021. Праверана 7 лістапада 2021.
  4. На въезде в Жодино со стороны Минска сегодня, 24 августа, прошла пробная установка фигуры Божьей Матери, на которую собирали деньги всем городом.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2021. Праверана 7 лістапада 2021.