Перайсці да зместу

Фізаліс перуанскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фізаліс перуанскі

Кветкі перуанскага фізаліса
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Physalis peruviana L., Sp. Pl., ed. 2. 2: 1670 (1763)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30606
NCBI  126903
EOL  581074
GRIN  t:102390
IPNI  195473-2
TPL  kew-2549655
Physalis peruviana

Фізаліс перуанскі, перуанская вішня (Physalis peruviana) — кветкавая расліна, пладовы хмызняк, від роду Фізаліс (Physalis) сямейства Паслёнавыя (Solanaceae).

Фізаліс перуанскі — травяністы хмызняк вышынёй 0,9—1,6 м з сэрцападобным аксаміцістым зубчастым лісцем да 6—15 см даўжынёй і да 4—10 см шырынёй. Кветкі званочкападобныя жоўтыя з пяццю цёмнымі фіялетава-карычневымі плямамі і барвова-зялёнай валасатай чашачкам. Плод — сферычная ягада 1,25—2 см дыяметрам, з гладкай глянцавай памяранцава-жоўтай скуркай і сакавітай мякаццю, якая змяшчае шматлікія маленькія жаўтлявыя зернейкі. Саспелыя плады маюць салодкі смак з прыемным вінаградным прысмакам.

Зноскі

  • Физалис перуанский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)