Фізаліс

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Physalis)
Jump to navigation Jump to search
Фізаліс
Starr 061225-2955 Physalis peruviana.jpg
Фізаліс перуанскі (Physalis peruviana)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Physalis L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30587
NCBI  24663
EOL  38332
IPNI  ???
FW  97714

Фізалі́с, Махунка[3] (Physalis) — род кветкавых раслін сямейства паслёнавых.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойнымі або ряспасцёртымі сцёбламі вышынёй 20—100 см. Лісце яйцападобна-авальнае, суцэльнае. Кветкі белыя ці жаўтаватыя, з цёмна-фіялетавымі плямамі, дробныя, на паніклых кветаножках, у суквецці звіліна. Плод — ягада, замкнёная ў пухірападобную чашачку (ліхтарык).

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваецца каля 100 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках, пераважна ў Амерыцы. У культуры 3 віды: мексіканскі тамат, ці фізаліс ліпкаплодны (Physalis philadelphica), фізаліс перуанскі, ці перуанская вішня (Physalis peruviana) і фізаліс сунічны, ці апушаны (Physalis pubescens). На Беларусі фізаліс звычайны (Physalis alkekengi) як заносны від трапляецца на звалках, каля жылля.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя віды культывуюцца як дэкаратыўныя і агароднінныя расліны. Плады культурных відаў спажываюць у ежу. Лекавыя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 96. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Прохараў В. Фізаліс // Беларуская энцыклапедыя ў 18 т. Т. 16. — Мн.: БелЭн. 2003.