Слаявіна пласціністая, вышынёй да 50 см, простая ці разгалінаваная. Пласціны лінейна-, кліна- або сэрцападобнай формы, з хвалістым, зубчастым ці лопасцевым краем. У некаторых відаў спарафіты развіваюцца на гаметафітах у выглядзе невялікіх нарасцей.
Адрозніваецца каля 15 відаў. Пашыраны ў халодных і ўмераных морах. Растуць на пясчвна-камяністых, глеістых або галечных грунтах, на ракавінах малюскаў.