Філіпа Боенс
| Філіпа Боенс | |
|---|---|
| Philippa Boyens | |
| |
| Імя пры нараджэнні | Philippa Boyens |
| Дата нараджэння | 1962 ці 1963[1] |
| Месца нараджэння |
|
| Грамадзянства |
|
| Муж | Paul Gittins[d] |
| Дзеці | Calum Gittins[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | сцэнарыст, кінапрадзюсар, рэжысёр |
| Кар’ера | 2001 — цяпер |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0101991 |
Філі́па Бо́енс (англ.: Philippa Boyens) — новазеландскі сцэнарыст і кінапрадзюсар, якая напісала сцэнарыйы для фільмаў Пітэра Джэксана кінасерыі «Уладар пярсцёнкаў», «Кінг-Конг», «Мілыя косці» і фільма, які складаецца з трох частак, «Хобіт», дзе яна пісала сцэнарый сумесна з Пітэрам Джэксанам і Фрэн Уолш.
Яна, Джэксан і Уолш выйгралі прэмію «Оскар» за «Лепшы адаптаваны сцэнарый» за фільм «Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля» на 76-ай цырымоніі ўручэння прэміі ў 2004 годзе. Яна была таксама супрадзюсарам ва ўсіх фільмах Джэксана, пачынаючы з «Кінг-Конга», і ў фільме «Раён № 9».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучоба
[правіць | правіць зыходнік]Некаторы час Боенс была студэнткай Оклендскага ўніверсітэта, скончыўшы яго са ступенню бакалаўра англійскай мовы і гісторыі ў 1994 годзе. Яна атрымала ўзнагароду «Выдатнага выпускніка» ад універсітэта ў 2006 годзе.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У яе трое дзяцей: дачка Фібі Гітынс, сыны Калум Гітынс (абодва з акцёрам Полам Гітынсам) і Ісаак Мілер. Калум гуляў Галета ў фільме «Уладар пярсцёнкаў: Дзве вежы».
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Да таго як стаць сцэнарыстам, Боенс працавала ў тэатры ў якасці драматурга, настаўніка, прадзюсара і мантажора. Яна таксама правяла час у якасці рэжысёра ў «Новазеландскай гільдыі пісьменнікаў».
Праца над «Уладаром Пярсцёнкаў»
[правіць | правіць зыходнік]Боенс стала фанаткай Толкіна яшчэ дзіцем. Калі Філіпа прыйшла дапамагчы камандзе сцэнарыстаў «Уладара пярсцёнкаў», яна ўжо прачытала кнігу сем разоў.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сцэнарыст
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Назва | Арыгінальная назва | Заўвагі |
|---|---|---|---|
| 2001 | Уладар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка | The Lord of the Rings: The Fellowship of the Ring | сцэнарыст |
| 2002 | Уладар пярсцёнкаў: Дзве вежы | The Lord of the Rings: The Two Towers | |
| 2003 | Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля | The Lord of the Rings: The Return of the King | |
| 2005 | Кінг-Конг | King Kong | |
| 2009 | Мілыя косці | The Lovely Bones | |
| 2012 | Хобіт: Нечаканая вандроўка | The Hobbit: An Unexpected Journey | |
| 2013 | Хобіт: Пустка Смаўга | The Hobbit: The Desolation of Smaug |
Прадзюсар
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Назва | Арыгінальная назва | Заўвагі |
|---|---|---|---|
| 2005 | Кінг-Конг | King Kong | супрадзюсар |
| 2009 | Раён № 9 | District 9 | |
| Мілыя косці | Lovely Bones | ||
| 2012 | Хобіт: Нечаканая вандроўка | The Hobbit: An Unexpected Journey | |
| 2013 | Хобіт: Пустка Смаўга | The Hobbit: The Desolation of Smaug |
Саўндтрэк
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Назва | Арыгінальная назва | Заўвагі |
|---|---|---|---|
| 2003 | Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля | The Lord of the Rings: The Return of the King | аўтар песень The Edge of Night, The Green Dragon |
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Národní autority České republiky Праверана 20 студзеня 2026.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Філіпа Боенс на Вікісховішчы |
- Філіпа Боенс на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
