Уладар пярсцёнкаў (кінатрылогія)
| Уладар пярсцёнкаў | |
|---|---|
| англ.: The Lord of the Rings | |
| | |
| Жанры | фэнтэзійны фільм, прыгодніцкі фільм і баявік |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсар | |
| На аснове | Валадар Пярсцёнкаў |
| Сцэнарыст | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Кінакампаніі | New Line Cinema і WingNut Films[d] |
| Бюджэт | 281 000 000 $ |
| Зборы | 2 992 179 209 $[1] |
| Краіны | |
| Мова | англійская |
| Год | 2001 |
| Наступны фільм | Хобіт |
| Афіцыйны сайт (англ.) | |
«Уладар пярсцёнкаў» (англ.: The Lord of the Rings) — серыя з трох эпічных прыгодніцкіх фэнтэзі-фільмаў рэжысёра Пітэра Джэксана, заснаваная на аднайменным рамане Дж. Р. Р. Толкіна. Кінатрылогія складаецца з фільмаў «Уладар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка» (2001), «Уладар пярсцёнкаў: Дзве вежы» (2002) і «Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля» (2003).
Вытворчасцю і распаўсюджваннем фільмаў займалася кампанія «New Line Cinema» сумесна з «WingNut Films». Прадзюсарамі кінатрылогіі выступілі Бары Осбарн, Пітэр Джэксан, Фрэн Уолш і Цім Сандэрс, над сцэнарыем працавалі Фрэн Уолш, Філіпа Боенс і Пітэр Джэксан. У акцёрскі ансамбль фільма ўвайшлі Элайджа Вуд, Іэн Мак-Келен, Ліў Тайлер, Віга Мортэнсен, Шон Эсцін, Кейт Бланшэт, Джон Рыс-Дэвіс, Крыстафер Лі, Білі Бойд, Домінік Монаган, Арланда Блум, Х’юга Уівінг, Эндзі Сэркіс, Шон Бін і іншыя.
Падзеі кінатрылогіі адбываюцца ў выдуманым свеце Серадзем’я. Гісторыя апавядае пра Цёмнага Лорда Саўрана, які некалі згубіў Адзіны Пярсцёнак, у якім утрымлівалася частка ягонай душы і ягонай магутнасці. Цяпер ён шукае яго, каб вярнуць сабе ўладу над светам. Тым часам даўно страчаны Пярсцёнак знаходзіцца і трапляе да хобіта Фрода Торбінса. Цяпер лёс Серадзем’я вісіць на валаску. Фрода і восем яго сутаварышаў распачынаюць небяспечнае падарожжа да Вогненнай гары — адзінага месца, дзе Пярсцёнак можа быць знішчаны. Пасля распаду Брацтва, Фрода даводзіцца працягваць падарожжа са сваім верным сябрам Сэмам і каварным Голумам. Тым часам Арагорн, спадчыннік прастола Гондара ў выгнанні, разам з эльфам Легаласам, гномам Гімлі, хобітамі Мэры і Піпінам і чараўніком Гандальфам аб’ядноўваюцца, каб выратаваць Вольныя Народы Серадзем’я ад сіл Саўрана і згуртаваць іх у Вайне за Пярсцёнак, каб дапамагчы Фрода, адцягнуўшы ўвагу Саўрана.
Тры фільмы здымаліся адначасова, здымкі адбываліся на радзіме рэжысёра ў Новай Зеландыі з 11 кастрычніка 1999 года па 22 снежня 2000 года. Гэта быў адзін з самых маштабных і амбітных кінапраектаў за ўсе часы, бюджэт кінатрылогіі склаў 281 мільён долараў (што на 2022 год эквівалентна 494 мільёнам долараў). Прэм’ера першага фільма серыі адбылася 10 снежня 2001 года ў кінатэатры «Адэон Лестэр-сквер» у Лондане; прэм’ера другога фільма адбылася 5 снежня 2002 года ў Тэатры Зігфельда ў Нью-Ёрку; прэм’ера трэцяга фільма адбылася 1 снежня 2003 года ў Тэатры «Embassy» ў Уэлінгтане. Пашыраныя версіі кожнага фільма выпускаліся праз год пасля выхаду ў кінатэатрах.
«Уладар пярсцёнкаў» лічыцца важнай вяхой у кінавытворчасці і значнай падзеяй у развіцці жанру фэнтэзі ў кіно. Кінатрылогія атрымала вялікі фінансавы поспех і па сённяшні дзень уваходзіць у лік самых касавых фільмаў усіх часоў з сумарнымі зборамі ў 2,991 мільярда долараў. Усе тры фільмы атрымалі шырокае прызнанне крытыкаў і гледачоў, якія высока ацанілі акцёрскую ігру, рэжысуру, сцэнарый, мастацкую пастаноўку, музычнае суправаджэнне, эмацыйную глыбіню, наватарскія спецэфекты і вернасць зыходнаму матэрыялу. Серыя атрымала мноства ўзнагарод, сярод якіх 17 прэмій «Оскар», у тым ліку за Найлепшы фільм за «Вяртанне караля». У 2021 годзе фільм «Брацтва пярсцёнка» быў абраны Бібліятэкай Кангрэса для захавання ў Нацыянальным рэестры фільмаў ЗША як «культурна, гістарычна або эстэтычна значны».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.boxofficemojo.com/title/tt0120737/ Праверана 5 ліпеня 2026.
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 2001 года
- Фільмы Пітэра Джэксана
- Кінатрылогіі
- Фэнтэзійныя кінасерыі
- Прыгодніцкія кінасерыі
- Прыгодніцкія фільмы ЗША
- Прыгодніцкія фільмы Новай Зеландыі
- Фэнтэзійныя фільмы ЗША
- Фэнтэзійныя фільмы Новай Зеландыі
- Фільмы на англійскай мове
- Экранізацыі твораў Джона Рональда Руэла Толкіна
- Фільмы па сцэнарыях Фрэн Уолш
- Фільмы па сцэнарыях Філіпы Боенс
- Фільмы па сцэнарыях Пітэра Джэксана
- Фільмы кампаніі New Line Cinema