Філіп (кароль Францыі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Філіп (II) Малады
фр.: Philippe de France
Філіп (II) Малады
Малады кароль Францыі Філіп II Малады, якога забівае парсюк
сцяг
кароль Францыі
14 красавіка 1129 — 13 кастрычніка 1131
Каранацыя: 14 красавіка 1129, Рэймскі сабор, Рэймс, Францыя
Папярэднік: Людовік VI Тоўсты
Пераемнік: Людовік VI Тоўсты
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 29 жніўня 1116(1116-08-29)
Смерць: 13 кастрычніка 1131(1131-10-13) (15 гадоў)
Парыж, Францыя
Пахаванне: Абацтва Сен-Дэні, Парыж, Францыя
Род: Капетынгі
Бацька: Людовік VI Тоўсты
Маці: Адэлаіда Савойская

Філіп (II) Малады (фр.: Philippe de France; 29 жніўня 1116 — 13 кастрычніка 1131, Парыж, Францыя) — кароль Францыі, кіраваў у 1129 — 1131 гадах. Прадстаўнік дынастыі Капетынгаў. Старэйшы сын караля Людовіка VI Талстога і Адэлаіды Савойскай, дачкі графа Гумберта II Савойскага і Гізелы Бургундскай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Філіп быў любімым сынам свайго бацькі, таму Людовік VI Тоўсты каранаваў яго 14 красавіка 1129 года, тым самым зрабіўшы сваім суправіцелем. Аднак малады кароль нядоўга цешыў Людовіка, адмовіўшыся надаваць яму ўвагу і прытрымлівацца высокіх стандартаў, якіх прытрымліваўся сам Людовік. Ён стаў непаслухмяным, адпрэчваў парады і перасцярогі свайго бацькі. Сярэдневяковы пісьменнік Вальтэр Мап пісаў, што Філіп «адхіліўся ад шляхоў паводзін свайго бацькі, у сваім напышлівым гонары і ўладнай ганарыстасці зрабіў сябе цяжарам для ўсіх.»

Кароткі перыяд кіравання Філіпа скончыўся 13 кастрычніка 1131 года, праз два гады пасля яго ўкаранавання. Праязджаючы з групай таварышаў уздоўж Сены, у частцы парыжскага рынку пад назвай Грэвэ, конь маладога караля спатыкнуўся аб чорную свінню, якая выскачыла з экскрыментаў, зваленых на прычале ў кучу. Конь паваліўся наперад, выкінуўшы маладога караля з сядла праз галаву. Гэта падзенне «так жудасна раздрабніла яго канечнасці, што ён памёр праз суткі пасля таго», не прыходзячы ў прытомнасць. Філіп прабыў у ролі спадчынніка ўсяго два з паловай гады і быў пахаваны ў базіліцы Сен-Дэні. Жанаты ён не быў і дзяцей не пакінуў.

Спадчыннікам Філіпа стаў яго малодшы брат з больш рахманымі манерамі, Луі Малодшы (пазней вядомы як Людовік VII Малады), каранаваны сваім бацькам 25 кастрычніка 1131 года, усяго праз дванаццаць дзён пасля смерці старэйшага брата. 1 жніўня 1137 года пасля смерці бацькі Луі Малодшы стаў адзінаўладным каралём Францыі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • KINGS OF FRANCE 987-1328 (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 21 лістапада 2010.