Выступ Фінляндыі на конкурсе песні Еўрабачанне 2007, якое прайшло ў сталіцы Фінляндыі ў горадзе Хельсінкі, стала 41-м удзелам на Еўрабачанні для гэтай краіны. Краіну прадстаўляла Хана Пакарынен з песняй «Leave me alone».
Нацыянальны адбор прайшоў па наступнай схеме: 12 запрошаных артыстаў выканалі па 2 песні ў паўфіналах, лепшая песня кожнага артыста прайшла ў фінал. Паўфіналы прайшлі 20 і 27 студзеня, 3 і 10 лютага, фінал прайшоў 17 лютага. Пераможцам стала Хана Пакарынен з песняй «Leave me alone». Таксама ў конкурсе браў удзел і Юка Куопамякі — адзін з самых вядомых спевакоў і кампазітараў Фінляндыі, аднак ён заняў толькі 10-е месца ў адборачным крузе.