Андора

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Княжаства Андора
Principat d'Andorra
Flag of Andorra.svg Герб Андоры
Сцяг Андоры Герб Андоры

Каардынаты: 42°33′30″ пн. ш. 1°33′19″ у. д. / 42.558333° пн. ш. 1.555278° у. д. (G) (O) (Я)

Location Andorra Europe.png
Дэвіз: «Virtvs Vnita Fortior
(Латынь: Адзінства дае сілу)»
Гімн: «El Gran Carlemany»
Заснавана 1278
Афіцыйная мова каталанская[1][2][3]
Сталіца Горад Андора-ла-Велья[2][3]
Найбуйнейшыя гарады Горад Андора-ла-Велья
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія пад сумесным пратэктаратам Францыі і Урхельскага біскупа
Сукнязі

Кіраўнік урада
Нікаля Сарказі
Жаан Энрык Вівес-і-Сісіліа
Антані Марці Пеціт
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
178-я ў свеце
468 км²
0,26 (121,4 га)[4]
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

91 023[5] чал. (194-я)
180 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2009)
  • На душу насельніцтва

$4,90 млрд  (177-ы)
$44 623
Валюта Еўра (€)[6] (прынята ў аднабаковым парадку, не ўваходзіць у Еўразону)
Інтэрнэт-дамен .ad
Код ISO AND
Тэлефонны код +376
Часавы пояс +1

Андора, афіцыйна: Княства Андора (катал.: Principat d'Andorra, фр.: Principauté d'Andorre, ісп.: Principado de Andorra) — краіна ў Заходняй Еўропе. Мяжуе з Францыяй і Іспаніяй. Адна з самых маленькіх краін Еўропы: плошча — 468 км², насельніцтва — 84 тыс. чалавек (2009). Яе сталіца — Андора-ла-Велья — самая высокагорная сталіца ў Еўропе (1023 м). Афіцыйная мова — каталонская, таксама шырока ўжываюцца іспанская і французская.

Княства ўтворана ў 1278. Ролю манарха сумесна выконваюць два ўладара — прэзідэнт Французскай Рэспублікі і біскуп Урхельскі (Каталонія, Іспанія).

Андора — дастаткова багатая краіна, дзякуючы статусу «падаткавай гавані» і (у значнай ступені выкліканага гэтым) турызму (каля 10 млн наведвальнікаў штогод). Яна не з'яўляецца членам Еўрапейскага Саюза, хаця еўра — фактычная валюта гэтай краіны. Андора займае другое месца ў свеце па чаканай працягласці жыцця сваіх грамадзян — 82 гады пры нараджэнні.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старажытная гісторыя і сярэднявечча[правіць | правіць зыходнік]

Самыя раннія археалагічныя знаходкі, якія сведчаць аб існаванні чалавека у Андоры, датуюцца часам першага ледніковага перыяду. Керамічныя вырабы, ланцугі і іншыя прылады сведчаць аб засяленні рэгіёну яшчэ да пачатку бронзавай эры. Іншыя археалагічныя знаходкі — гэта каменныя гравюры каля Ардына Ordino, пячорны жывапіс у Ла Рока дэ лес Брукс La Roca de les Bruixes. Першыя згадкі пра насельнікаў далін ўпершыню з'явіліся ў тэксце грэцкага гісторыка Палібія ў (2 стагаддзе да нашай эры). Палібій апісаў пераправу Ганібала праз Пірэнеі і ў сувязі з гэтым гістарычным выпадкам нагадаў пра плямёны андазінаў. Княства Андора, пад падвойным, супольным кіраваннем Францыі і епіскапа Ургельскага, існавала з 1278.

Новы час[правіць | правіць зыходнік]

20-е стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

Андора абвясціла вайну Германіі падчас Першай сусветнай вайны, але ў ваенных дзеяннях удзелу не прымала.

У 1933 акупіраваная Францыяй для падаўлення грамадскіх беспарадкаў перад выбарамі. Да 1940 Францыя трымала ў Андоры гарнізон, каб пазбегнуць перакідвання грамадзянскай вайны з Іспаніі. Падчас Другой сусветнай вайны Андора заставалася нейтральнай і служыла важным каналам для кантрабанднага гандлю паміж вішысцкай Францыяй і франкісцкай Іспаніяй.

Пасля вайны знаходзілася ў адноснай ізаляцыі ад агульнаеўрапейскіх працэсаў. Паступова стала заўважным гандлёвым і турыстычным пунктам прызначэння. У 1993 у Андоры адбылася мадэрнізацыя палітычнай сістэмы пасля ўступлення краіны ў ААН і Савет Еўропы — 14.3.1993 выбаршчыкі пастанавілі змяніць феадальную палітычную сістэму на парламенцкую.

Палітычная структура[правіць | правіць зыходнік]

Андора — «парламенцкае княства». У адпаведнасці з традыцыяй, якая сыходзіць каранямі ў Парэаж, Суправіцелямі, гэта значыць главамі дзяржавы з'яўляюцца Прэзідэнт Французскай Рэспублікі і біскуп Урхельскі (Сеа-дэ-Урхель, Іспанія). Таму краіну нельга назваць паўнавартаснай манархіяй, гэта хутчэй даніна традыцыі.

Заканадаўчая ўлада ажыццяўляецца супольна парламентам і ўрадам. Парламент Андоры — Генеральны Савет — складаецца з 28—42 дэпутатаў, якія выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. Кіраўнік урада выбіраецца абсалютнай большасцю дэпутатаў парламента.

Адміністрацыйнае дзяленне[правіць | правіць зыходнік]

Андора у адміністрацыйным стаўленні падзеленая на 7 парокій (катал.: parroquies):

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

80 % ВУП краіны дае турыстычная галіна. Андору штогод наведваюць да 9 млн турыстаў. Дзяржава прымае мінімальны ўдзел у кіраванні эканомікай, і дзель прадпрымальніцтва дзейнічае амаль без абмежаванняў. Вялікую ролю ў эканоміцы гуляе банкаўскі сектар, які карыстаецца існымі ў краіне падатковымі палёгкамі.

Развіццё сельскай гаспадаркі ў Андоры абмежавана тым, што толькі 2 % земляў прыдатныя для апрацоўкі. У гэтай галіне занята меней 1 % насельніцтва. Выгадоўваецца бульба і тытунь, у невялікай колькасці — ячмень і жыта.

Маюцца запасы жалезных руд, свінцу, гідраэнергетычных рэсурсаў, мінеральнай вады і лясоў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва Андоры складае парадку 69 тысяч чалавек. Насельніцтва сталіцы — каля 21 тысячы чалавек.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дачыненні з Беларуссю[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя зносіны паміж Княствам Андора і Рэспублікай Беларусь былі ўсталяваныя 27 верасня 2011 падчас 66-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.[7]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Канстытуцыя Андоры(англ.) 
  2. 2,0 2,1 ЦРУ Андора на старонцы Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША (англ.) . — Інфармацыя аб краіне ў Сусветнай кнізе фактаў ЦРУ. Праверана 8 студзеня 2012.}}
  3. 3,0 3,1 Апісанне Андоры-ла-Велья на сайце турыстычнай сістэмы Туры.ру. — Падрабязная інфармацыя пра сталіцу Андоры. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 12 студзеня 2012.
  4. Girard P & Gomez P (2009), Lacs des Pyrénées: Andorre. (фр.) 
  5. World Gazetteer
  6. Валюта Андоры
  7. Беларусь установила дипломатические отношения с Андоррой (руск.)