Перайсці да зместу

Фітапланктон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дыятомавыя водарасці
Здымак з космасу. «Цвіценне вады» ля ўзбярэжжа Аргенціны

Фітапланктон (ад грэч. φυτóν — расліна і πλανκτον — блукаючы) — частка планктону, якая можа ажыццяўляць працэс фотасінтэзу.

Да фітапланктону адносяцца пратакокавыя водарасці, дыятомавыя водарасці, дынафлагеляты, кокалітафарыды, і іншыя аднаклетачныя водарасці (часта каланіяльныя), а таксама цыянабактэрыі.

Жыве ў фатычнай зоне вадаёмаў, насяляючы тоўшчу вады. Фітапланктон з'яўляецца першасным прадуцэнтам арганічнага рэчыва ў вадаёме і служыць ежай для зоапланктону і зоабентосу.

Бурнае размнажэнне фітапланктону выклікае «цвіценне вады».

Прамысловае культываванне і біятэхналагічная канверсія марскога фітапланктону разглядаецца як адзін з найбольш перспектыўных кірункаў у вобласці атрымання біяпаліва[1]. Першасная вытворчасць біямасы ажыццяўляецца шляхам культывавання фітапланктону ў штучных вадаёмах, створаных на марскім узбярэжжы. Другасныя працэсы ўяўляюць сабой метанавае браджэнне біямасы і наступнае гідраксіляванне метану з атрыманнем метанолу.

Зноскі

  1. Waganer K. Mariculture on land. — Biomass, 1981