Метанол

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Метанол, метылавы спірт, карбінол[1], драўнінны спірт — прасцейшы прадстаўнік аліфатычных насычаных аднаатамных спіртоў, CH3OH. Упершыню атрыманы Ж. Дзюма и Э. Пеліго.

Einfachste Alkohol Metanol-Seite001.svg

Бясколерная лёгкарухомая вадкасць з характэрным пахам, падобным да паху этылавага спірту[2]. Малекулярная маса 32,04 а. а. м. Змешваецца з вадой і арганічнымі растваральнікамі, раствараецца ў хлараформе. Тэмпература плаўлення −97,88 °C. Тэмпература кіпення 64,509 °C. Шчыльнасць 0,7928 г/см³ (пры 20 °C). У прыродзе амаль не сустракаецца у свабодным стане.

Атрыманне[правіць | правіць зыходнік]

Раней метылавы спірт атрымлівалі метадам сухой перагонкі драўніны. У сучаснасці яго атрымліваюць некалькім хімічнымі метадамі. Асноўным з'яўляецца сінтэз з сумесі аксіду вугляроду(II) (CO) і вадароду ў прысутнасці каталізатараў ZnO, Cr2O3 пры тэмпературы 400 °C і ціску 2·107—3·107 Па.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Метанол выкарыстоўваецца ў прамысловасці ў складзе антыфрызаў, растваральнікаў лакаў і фарбаў, у якасці паліва і зыходнай сыравіны ў працэсах атрымання фармальдэгіду, хлорыстага метылу і інш.

Шкоднае ўздзеянне[правіць | правіць зыходнік]

Метанол з'яўляецца вельмі атрутным рэчывам. Пашкоджвае нервовую і сасудзістую сістэму. У дозах 4—15[2] мл выклікае слепату і цяжкае атручэнне арганізма чалавека. Смяротная доза для чалавека складае 30—100[2] мл.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 155. — 287 с. — 1000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]