Фішгардскі дэсант

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фішгард на карце Уэльса
Мыс Карэг-Уастад, каля якога высадзіліся французы

Фішгардскае ўварванне (фр.: Bataille de Fishguard) — прадпрынятая ў рамках вайны Першай кааліцыі 22—24 лютага 1797 года спроба сіл рэвалюцыйнай Францыі ўварвацца на тэрыторыю Вялікабрытаніі з мора. Дэсант скончыўся паражэннем франка-ірландскай кааліцыі, нягледзячы на яе колькасную перавагу (1400 чалавек саюзнікаў супраць 700 у брытанцаў).

22 лютага 1797 года ў мыса Карэг-Уастад непадалёк ад мястэчка Фішгард ва Уэльсе высадзіўся французскі Чорны легіён пад камандаваннем ірландца Уільяма Тэйта. Але пембрукскія ёмены, а таксама групы маракоў і партызан, сабраных лордам Каўдарам, аказалі ім лютае супраціўленне. У выніку абодва французскія фрэгаты былі захоплены, а адзін з іх быў пасля ўключаны ў склад каралеўскага ВМФ пад назвай HMS Fishguard. Кампанія завяршылася поўным правалам.

Быўшы апошняй спробай замежнай дзяржавы высадзіцца на востраве, падзеі каля Фішгарда ўвайшлі ў англійскую гісторыю як «апошняе ўварванне»[1].

Зноскі

Шаблон:Бітвы першай кааліцыі

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.