Фіялка высокая
| Фіялка высокая | |||||||||||||||||
| Фіялка высокая. Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||

Фіялка высокая[1] (Viola elatior) — кветкавая расліна з роду Фіялка (Viola) сямейства Фіялкавыя (Violaceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая кароткаапушаная травяністая расліна з прамастойным сцяблом вышынёй 15—50 см. Лісце трохвугольна прадаўгавата-ланцэтнае з вузкакрылатымі чаранкамі. Прылісткі вельмі буйныя, лістападобныя, ланцэтныя або яйкападобна-ланцэтныя. Кветкі на кветаножках, светла-сінія з зеленаватым шпорцам, белаватым зевам і цёмнымі палоскамі на пялёстках. Чашалісцікі ланцэтныя, вострыя. Плод — сухая каробачка.
Цвіце ў маі—чэрвені, пладаносіць у ліпені. Размнажэнне насеннае.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Пашырана ў Еўразіі: заходнія і цэнтральныя раёны Усходняй Еўропы, Крым, Каўказ, горныя раёны Сярэдняй Азіі, Заходняя Сібір. Лесастэпавы від. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за паўночна-заходняй мяжой арэала.
Расце невялікімі групамі і адзінкавымі асобнікамі. Месцы росту: поймавыя дубравы і лугі, хмызняковыя зараснікі, ускрайкі мяшаных лясоў.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]| яшчэ 34 сямействы (па Сістэме APG III) |
яшчэ каля 200 відаў | ||||||||||||
| парадак Вербакветныя | род Фіялка | ||||||||||||
| аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Фіялкавыя | від Фіялка высокая | |||||||||||
| яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (па Сістэме APG III) |
яшчэ каля 15 родаў | ||||||||||||
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. — ISBN 5-85700-095-5.
- Viola L. — Фиалка // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 98—101. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фиалка высокая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. I катэгорыя (CR) |