Фелікс Іванавіч Стацкевіч
Фелікс Іванавіч Стацкевіч | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | перакладчык |
Дата нараджэння | 2 снежня 1879 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 чэрвеня 1967 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
![]() |
Фелікс Іванавіч Стацкевіч (2 снежня 1879, Шчучын — 21 чэрвеня 1967; псеўданім Аганёк) — беларускі грамадска-культурны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/29/Feliks_Stackievi%C4%8D._%D0%A4%D1%8D%D0%BB%D1%96%D0%BA%D1%81_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%86%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%281902%29.jpg/220px-Feliks_Stackievi%C4%8D._%D0%A4%D1%8D%D0%BB%D1%96%D0%BA%D1%81_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%86%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%281902%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f9/%D0%93%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D1%9E%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%B0_%D0%A2%D0%91%D0%A8.jpg/220px-%D0%93%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D1%9E%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%B0_%D0%A2%D0%91%D0%A8.jpg)
Скончыў у 1913 Пецярбургскі ўніверсітэт (1913). З 1903 член Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1905—1907 вёў рэвалюцыйную прапаганду ў Вільні і Мінску. За ўдзел у студэнцкім руху выключаны з універітэта, арыштаваны і сасланы. Быў блізка знаёмы з Цёткай і Алесем Бурбісам. Працаваў у падпольнай друкарні ў Мінску. З 1908 сакратар адвакатаў у Ігумене, тэхнік у Вышнім Валачку, Цверы. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў у прафсаюзных арганізацыях работнікаў воднага транспарту, літаратурна-выдавецкім аддзеле Наркамасветы Літоўска-Беларускай ССР. З восені 1920 у Віленскім беларускім саюзе кааператараў. Выкладчык лацінскай мовы, дырэктар Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны, старшыня Галоўнай управы Таварыства беларускай школы, адзін з заснавальнікаў і рэдактар часопіса «Беларускі летапіс». Арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1939—1941 настаўнік у Вілейцы і Клецкім раёне. У 2-ю сусветную вайну працаваў суддзёй у г. Смаргонь, у 1944-49 — у музеі Пушкіна ў Мяркучай (пад Вільняй). У 1949 арыштаваны і зняволены. Пасля вызвалення ў 1950-я г. жыў у Вільні. Пахаваны на Віленскіх Свята-Еўфрасіннеўскіх праваслаўных могілках.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Быў актывістам руху эсперантыстаў. Склаў «Эсперанта-беларускі слоўнік». Пераклаў на мову эсперанта кнігу Л. Петражыцкага «Тэорыя права і маральнасць».
Аўтар успамінаў пра ўдзел у рэвалюцыйным руху (рукапіс у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Успаміны і думкі // Беларускі звон. 1921. 17 красавіка.
- 3 мінуўшчыны беларускага руху // Беларускі летапіс. 1937. № 6-9.
- 3 маіх успамінаў // ЛіМ. 1990. 17 жніўня.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- СТАЦКЕВІЧ Фелікс Іванавіч
- Стацкевіч Ф. І. Успаміны // на pawet.net
- Лаўрэш Леанід. Фелікс Стацкевіч // НАША СЛОВА № 34 (1393), 22 жніўня 2018.; № 35 (1394), 29 жніўня 2018. // на pawet.net
- Стэцкевіч Ф. Міжнародная мова Эспэранто // Летапіс т-ва Беларускай школы. 1933. № 3-4.; 1933. № 5-6. // на pawet.net
- Асобы
- Нарадзіліся 2 снежня
- Нарадзіліся ў 1879 годзе
- Нарадзіліся ў Шчучыне
- Памерлі 21 чэрвеня
- Памерлі ў 1967 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Выкладчыкі Радашковіцкай беларускай гімназіі
- Выпускнікі СПбДУ
- Члены Беларускай сацыялістычнай грамады
- Члены Таварыства беларускай школы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі на эсперанта
- Рэдактары часопісаў
- Рэдактары Беларусі
- Педагогі Беларусі