Фелікс Фёдаравіч Гумен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ф. Ф. Гумен)
Фелікс Фёдаравіч Гумен
Дата нараджэння 28 сакавіка 1941(1941-03-28) (82 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці акварэліст
Месца працы
Вучоба
Мастацкі кірунак Віцебская школа акварэлі

Фелікс Фёдаравіч Гумен (нар. 28 сакавіка 1941, в. Кальцова, Амурская вобласць, РСФСР) — беларускі мастак-акварэліст, адзін з пачынальнікаў Віцебскай школы акварэлі.

Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут у 1962 годзе. У 1965-74 гадах выкладаў у ім. Аўтар эмацыянальна выразных, пераважна пленэрных, пейзажаў: «Сафійскі сабор у Полацку» (1967), «Наваполацк. Сонца над горадам» (1968), «Віцебскі дварок» (1975), «Ушацкія азёры» (1994), «Лагойшчына» (1995) і іншыя.

Нацюрморты вылучаюцца дакладнай перадачай фактуры рэчаў, формы: «Кветкі шыпшыны» (1967), «Камбала» (1970), «Клопаты гаспадыні» (1972),. «Атрыбуты мастацтва» (1974), «Дзьмухаўцы» (1982), «Нацюрморт» (1990), «Званочкі з яра» (1995) і іншыя. Для творчасці характэрны шырокая манера пісьма, сакавіты колер, кантрасты святла і ценю.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]