Перайсці да зместу

Фёдар Рыгоравіч Шкляраў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ф. Шкляраў)
Фёдар Рыгоравіч Шкляраў
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1925(1925-10-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 кастрычніка 1988(1988-10-30) (63 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці краязнавец, калекцыянер
Месца працы
Узнагароды
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь

Фёдар Рыгоравіч Шкля́раў (25 кастрычніка 1925, г. Ветка — 30 кастрычніка 1988) — беларускі краязнавец, калекцыянер. Заслужаны работнік культуры БССР (1988)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

3 1938 года працаваў паштальёнам, цесляром, мастаком-афарміцелем і інш. Як самадзейны мастак удзельнічай у абласных і рэспубліканскіх выстаўках, яго творы адзначаліся граматамі і прызамі[1].

3 1960-х гадоў займайся гістарычным краязнаўствам, у Веткаўска-Старадубскім рэгіёне сабраў унікальную калекцыю старадрукаў XVI—XVIII стст., рукапісных кніг пачатку XVI — пачатку XX ст., абразоў XVII — пачатку XX ст. і прадметаў быту[1].

У 1978 годзе на базе яго калекцыі заснаваны Веткаўскі дзяржаўны музей народнай творчасці. Шкляраў яго першы дырэктар. Адзін са складальнікаў альбома «Веткаўскі музей народнай творчасці» (1994). Частка рукапісных кніг з калекцыі Шклярава захоўваецца ў Пушкінскім Доме ў Санкт-Пецярбургу і ў бібліятэцы Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імя Шклярава прысвоена Веткаўскаму музею стараабрадніцтва і беларускіх традыцый.

У сакавіку 2024 года ў гонар Фёдара Шклярава названая вуліца ў Ветцы[2].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г Святлана Лявонцьева. Шкляраў Фёдар Рыгоравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
  2. Информация о документе «О наименовании элементов улично-дорожной сети города Ветки» – Pravo.by (руск.). pravo.by. Праверана 31 мая 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]