Хайнц Мак
Хайнц Мак | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1931[1][2][…] (93 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар, мастак, мастак-гравёр, фатограф, графік, kinetic artist, рысавальнік |
Жанр | абстракцыянізм |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | абстракцыянізм |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хайнц Мак (ням.: Heinz Mack; нар. 8 сакавіка 1931, Лолар, Германія) — мастак нямецкага паходжання, прадстаўнік оп-арта і кінетычнага мастацтва.
Біяграфія і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Хайнц Мак нарадзіўся 8 сакавіка 1931 года ў горадзе Лолары ў нямецкай зямлі Гесэн. У 1949 годзе ён пераехаў у Дзюсельдорф, дзе вывучаў жывапіс у Дзяржаўнай мастацкай акадэміі з 1950 па 1953 гады. Хайнц Мак таксама атрымаў ступень па філасофіі ва Універсітэце Кёльна ў 1956 годзе, у тым жа годзе пачаў вывучаць праблемы руху і святла. З 1956 па 1958 гады мастак распрацоўваў светлавыя рэльефы і светлавыя кінетычныя канструкцыі — работы, зробленыя з паліраванага металу, які вібраваў і адлюстроўваў колеры асяроддзя.
Хайнц Мак распрацаваў тэорыю «дынамічных структур», якую ўпершыню прадставіў у 1958 годзе ў падобным на маніфест эсэ «Die Ruhe der Unruhe» («Спакой неспакою»), апублікаваным у першым выпуску часопіса «Zero».
Першая персанальная выстаўка мастака прайшла ў Галерэі Шмела ў Дзюсельдорфе ў 1957 годзе. У 1957—1958 гадах разам з Ота Пінэ стварыў групу «Зеро», у якую ўвайшлі Гюнтэр Юкер, Іў Кляйн, Жан Тэнглі і іншыя.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Heinz Mack // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://zkm.de/en/person/heinz-mack Праверана 30 чэрвеня 2022.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ (unspecified title) Праверана 30 чэрвеня 2022.